Кірыл Лявонцьевіч Камынін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Лявонцьевіч Камынін (26 студзеня 1904 — 16 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага аддзялення 29-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі сяржант РККА, Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Кірыл Камынін нарадзіўся ў вёсцы Бальшая Паляна (цяпер размешчана ў Цербунскім раёне Ліпецкай вобласці) у сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці — рускі. Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў горным майстрам на шахце № 9 імя у. І. Леніна ў Варашылаўградскай вобласці[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У кастрычніку 1941 года быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі Свярдлоўскім райваенкаматам Свярдлоўскага раёна Варашылаўградскайой вобласці Украінскай ССР. У баях удзельнічаў з ліпеня 1942 года, у якасці камандзіра стралковага аддзялення 29-га гвардзейскага стралковага палка (12-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт)[1].
28 верасня 1943 года, гвардыі сяржант Кірыл Камынін са сваім аддзяленнем у ліку першых пераадолеў Дняпро ля вёскі Глушэц (Лоеўскі раён, Гомельская вобласць, БССР), захапіў і ўтрымліваў рубеж, забяспечваючы фарсіраванне ракі іншымі падраздзяленнямі. У баях па ўтрыманню і пашырэнню плацдарму, умела камандуючы аддзяленнем, адбіў некалькі контратак праціўніка, за што быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза[1].
15 студзеня 1944 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі сяржанта Кірылу Лявонцьевічу Камыніну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1][2].
Але гэтую высокую ўзнагароду Кірыла Камынін асабіста так і не атрымаў. 14 студзеня 1944 года, удзельнічаючы ў Калінкавіцка-Мазырскай наступальнай аперацыі, ён у складзе 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі выйшаў на бераг ракі Пціч на поўнач ад горада Калінкавічы ў Акцябрскім раёне (цяпер Светлагорскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). 16 студзеня пры спробе фарсіравання ракі Пціч Камынін загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Карані Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (15.01.1944)[3][4] — за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм;
- ордэн Леніна (15.01.1944);
- медаль «За адвагу» (27.07.1943).
Памяць
- Імя Героя Савецкага Саюза Кірылы Камынина носяць вуліцы ў пасёлку гарадскога тыпу Цербуны і ў горадзе Светлагорску.
Зноскі
- Кірыл Лявонцьевіч Камынін на сайце «Героі краіны»
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
- Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
- Указ Президиума Верховного Совета СССР у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads