Ляйпуны
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляйпуны[1] або Лейпуны[2], таксама Лейпалінгіс[3] (літ.: Leipalingis) — мястэчка ў Літве, на рацэ Пасярэйцы. Уваходзіць у склад Друскеніцкага самакіравання Аліцкага павета, цэнтр Ляйпунскай сянюніі. Месціцца за 12 км на паўночны захад ад Друскенікаў.
Remove ads
Назва
Назва «Лейпалінгіс» паходзіць ад пруска-яцвяжскай назвы дрэва ліпы — leipa (па-літоўску liepa), з тыповым пруска-яцвяжскім суфіксам -ing-. У элеменце Leipal- бачаць сувязь з літоўскім дыялектным liepalė «ліпка». Таму назву ўмоўна можна перадаць як «Ліпкавічы».
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Ляйпуны датуецца 1504 годам. У гэты час вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У XVI стагоддзі Ляйпуны былі ў валоданні Сапегаў, якія пабудавалі тут царкву (пазней — касцёл). Пасля Сапегаў мястэчка перайшло да Масальскіх, у канцы XVIII стагоддзя — да Плятэраў.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Лейпуны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, пазней у Царстве Польскім і па скасаванні аўтаноміі ў Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
У 1806—1826 гадах у Ляйпунах збудавалі мураваны касцёл. У 1807 годзе тут пачала працаваць школа, у 1906 годзе — бібліятэка. На 1827 год у Ляйпунах было 43 будынкі. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
З 1918 года ў складзе Літвы.
У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Германіі.
У 1990-я гады ўлады Літвы ўключылі Ляйпуны ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.
- Мястэчка на старых здымках
- Касцёл на Рынку, 1915 г.
- Палац Крушэўскіх, 1900-я гг.
- Палац, 1900-я гг.
- Палац, 1900-я гг.
- Флігель, 1900-я гг.
- Парк, 1900-я гг.
- Парк, 1900-я гг.
- Парк, 1900-я гг.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 323 чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 1552 чал.
Славутасці
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1806—1826)
- Іўдзейскія могілкі
- Сядзіба Крушэўскіх (XVIII—XIX стагоддзі)
Галерэя
- Краявіды Лейпалінгіса
- Касцёл
- Інтэр’ер касцёла
- Палац Крушэўскіх
- Парк
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads