Палубнікі
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́лубнікі[1] (трансліт.: Palubniki, руск.: Палубники) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з пачатку XVI ст. як сяло Палуджнікі. У 1504 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў яго Мікалаю Кішку. У 1567 годзе 42 жыхары, у Лідскім павеце ВКЛ.
Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, дзе быў пабудаваны вялікі мост цераз Дзітву[2].
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае фальварак і вёску Палубнікі, а таксама мясцовую карчму Тадэвуша Нарбута, лідскага падкаморага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР, з 1940 года ў Лідскім раёне. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў.
У 1950 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан». З 1951 года землі ў калгасе «Камунар».
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсавета[3], да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 270 жыхароў.
- 1909 год — 330 жыхароў.
- 1921 год — 268 жыхароў.
- 1940 год — 336 жыхароў у вёсцы, 32 — у засценку.
- 1960 год — 322 жыхары.
- 1992 год — 108 жыхароў.
- 2004 год — 103 жыхары.
- 2015 год — 72 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads