Літоўская мова
мова ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскіх моў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Літо́ўская мо́ва (літ.: lietuvių kalba), радзей сустракаецца варыянт летувіская мова[2] — нацыянальная мова літоўцаў, належыць да ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскіх моў, ёй карыстаецца каля 3 млн чалавек (2012)[1] — галоўным чынам, літоўцы — у Літве (2,8 млн[1]), а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Германіі. Дзяржаўная мова Літвы.
Вылучэнне з цэнтральнай групы балтыйскіх моў і складванне ранніх форм літоўскай мовы адносяць да V—VII стст.[3] Сучасныя формы пачалі складвацца пасля XIII ст. у выніку цеснага ўзаемадзеяння ўсходнебалтыйскіх моў, якія аказаліся ў межах Вялікага Княства Літоўскага[4]. Першыя пісьмовыя помнікі з’явіліся ў XVI ст.
Сучасная літоўская літаратурная мова пачала стварацца з 1880-х гадоў на аснове балцкіх гаворак вакол Марыямпаля (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў[заўв 1][6]). Алфавіт літаратурнай мовы на лацінскай графічнай аснове.
Лінгвісты вылучаюць дзве групы гаворак (дыялектаў): аўкштайцкая група гаворак (дыялект) і жамойцкая група гаворак (дыялект), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты[7].
Remove ads
Алфавіт
Для запісу літоўскай мовы з XVI ст. ужываецца троху змененая лацінка. Гвалтоўнае насаджэнне кірыліцы ў 2-й палове 1860-х гадоў выклікала супраціўленне і вынікаў не мела. У 1901—1905 гадах была праведзена рэформа правапісу, калі былі ўнесены змены таксама і ў алфавіт.
Алфавіт сучаснай літоўскай мовы створаны на лацінскай аснове. На форму графікі паўплывалі таксама некаторыя літары чэшскага і польскага алфавітаў. Літоўскі алфавіт складаецца з 32 літар:
Дзеля запісу некаторых зычных і галосных гукаў выкарыстоўваюцца камбінацыі, напрыклад, ch — х.
Remove ads
Фанетыка
Фанетычны лад утвараюць 12 галосных фанем (доўгія і кароткія), 43 зычныя фанемы (толькі кароткія). Адрозніваюць 6 дыфтонгаў і 2 трыфтонгі, а таксама змяшаныя дыфтонгі і трыфтонгі.

Для сістэмы вакалізму літоўскай мовы характэрны кароткія (a, e, i, u) і доўгія (ą, ę, ė, y, į, ų, ū, o) галосныя. Многія лінгвісты лічаць, што ў беларускай мове аканне/яканне — гэта з‘ява субстратнага балцкага паходжання. У рэгіёне толькі ў беларусаў і літоўцаў яканне замацавана графічна ў літаратурнай норме. Тое, што ў сучасных літоўцаў у не запазычаных словах пішацца як е, чытаецца як гук, вельмі блізкі да я. Для перадачы ж уласна гуку [e:] у літоўскай мове прыйшлося ўвесці асобную літару — ė (e з дыякрытычным знакам — кропкай), якая пазначае доўгі закрыты [ē][8].
Асаблівасць фанетычнага ладу літоўскай мовы — наяўнасць дыфтонгаў (ei, ai, ui, au, ie, uo), трыфтонгаў (ieu, uoi), а таксама мяшаных дыфтонгаў (a, e, i, u + l, m, n, r) і трыфтонгаў (ie, uo + l, m, n, r).
Усе зычныя, за выключэннем j, маюць пары па цвёрдасці — мяккасці.
Націск рухомы, з дынамічным і музычным элементамі. Ён свабодны, можа падаць на любы склад у выразе, а таксама змяняць сваю пазіцыю пры змене выразу.
Інтанацыя бывае сыходная, калі тон рэзка падымаецца і апускаецца (акут), і ўзыходная — тон падымаецца і апускаецца павольна (цыркумфлекс); для ўказання на тое, што націскны склад вымаўляецца коратка, ужываецца гравіс.
Remove ads
Граматыка


У граматычную сістэму ўваходзяць 11 часцін мовы. Граматыка літоўскай мовы няпростая, але падпарадкаваная строгім правілам. Літоўская — мова з развітай сістэмай флексій, што робіць яе падобнай на лацінскую, асабліва ў сваім фіксаванні склонавых канчаткаў і выкарыстанні для апісання назоўнікаў размешчаных перад ім прыметнікаў ці іншых назоўнікаў, якія ставяцца ў родным склоне.
У літоўскай мове два роды — мужчынскі і жаночы (прыметнікі, залежныя дзеепрыметнікі і субстантыўныя займеннікі маюць і ніякі род), адзіночны і множны лік (у гаворках і мастацкай літаратуры сустракаецца парны).
Адрозніваецца пяць тыпаў скланення, сем склонаў назоўнікаў (linksniai): vardininkas (назоўны), kilmininkas (родны), naudininkas (давальны), galininkas (вінавальны), įnagininkas (творны), vietininkas (месны) i šauksmininkas (клічны). Месны склон ужываецца без прыназоўнікаў, напрыклад, mokykloje — у школе. Некалі існавалі 4 тыпы гэтага склону, два з якіх захаваліся толькі ў літоўскіх гаворках на тэрыторыі Беларусі (у ваколіцах Дзятлава — гл. зецельская гаворка, Лаздуноў, Гервят).
У літоўскай мове няма артыкляў.
Існуе чатыры часы дзеясловаў: цяперашні, будучы, мінулы, радзей выкарыстоўваецца шматразовы мінулы. Такім чынам, ужываюцца дзве разнавіднасці прошлага часу. Дзеясловы маюць тры спражэнні, простыя і складаныя формы (утвараюцца шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова būti — быць з дзеепрыметнікамі), чатыры лады (ускосны, загадны, умоўны і абвесны). Дзеяслоў характарызуецца багаццем розных прыслоўных утварэнняў, якія маюць шырокае сінтаксічнае выкарыстанне.
Літоўская мова адрозніваецца багаццем форм дзеепрыметнікаў, якіх некалькі дзясяткаў. Апрача дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, якія маюць усе чатыры формы часу, ёсць паўдзеепрыметнікі, у гаворках і мастацкай літаратуры ўжываецца супін. 3 сінтаксічных асаблівасцей вылучаюцца родны прыналежны склон у функцыі прыметніка (aukso žiedas — залаты пярсцёнак), давальны самастойны, дзеепрыслоўе ў ролі дапаўнення, разнастайныя канструкцыі з дзеепрыметнікамі.
Літоўская мова вельмі цікавая для мовазнаўства, бо шмат у чым захавала першапачатковую фанетыку і марфалагічныя асаблівасці індаеўрапейскай мовы.
Remove ads
Лексіка
Базавая лексіка літоўскай мовы мае невялікую колькасць запазычанняў. Ёсць старыя запазычанні (senieji skoliniai) з моў суседніх рэгіёнаў. Сярод іх: stiklas (шкло), muilas (мыла), gatvė ад славянскага «гатво», дарога, spinta ад нямецкага der Spind. Прысутнічаюць таксама словы лацінскага і грэчаскага паходжання (ciklas, schema і г.д.). Пасля аднаўлення Літвой незалежнасці ўзмацняецца ўплыў англійскай мовы (hakeris, singlas і іншыя).
Remove ads
Гаворкі літоўскай мовы

жамойцкая гаворка заходнежамойцкі дыялект паўночнажамойцкі дыялект: крацінгскія гаворкі цяльшэйскія гаворкі паўднёважамойцкі дыялект: варнейскія гаворкі расяйнейскія гаворкі | аўкштайцкая гаворка заходнеаўкштайцкі дыялект: шаўляйскія гаворкі каўнаскія (сувалкійскія) гаворкі клайпедскія гаворкі усходнеаўкштайцкі дыялект: панявежскія гаворкі шырвінцкія гаворкі анікшчэйскія гаворкі купішкенскія гаворкі уцянскія гаворкі вільнюскія гаворкі паўднёвааўкштайцкі (дзукійскі) дыялект |
Літоўская мова падзяляецца на дзве асноўныя гаворкі (дыялекты): аўкштайцкая гаворка (aukštaičių tarmės) і жамойцкая гаворка (žemaičių tarmės). У аўкштайцкай гаворцы вылучаюць тры асноўныя групы гаворак (паддыялекты): усходняя, заходняя і паўднёвая (дзукская). У жамойцкай гаворцы (дыялекце) таксама вылучаюць тры групы гаворак (паддыялекты): заходняя, паўночная і паўднёвая. Часам жамойцкая гаворка разглядаецца як асобная жамойцкая мова.
- Дыялекты сучаснай літоўскай мовы
Remove ads
Гл. таксама
- Марцінас Мажвідас
- Літоўская Вікіпедыя
- Шматмоўны корпус Tatoeba
Заўвагі
- На тэрыторыі вакол гарадоў Марыямпале і Сувалкі ў старажытнасці жыло заходнебалцкае племя яцвягаў. Паводле даследаванняў сучаснага літоўскага лінгвіста Зігмаса Зінкявічуса менавіта на базе гаворак яцвягаў у Вялікім Княстве Літоўскім былі складзены сучасныя паўднёвыя гаворкі аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, якія далі пачатак сучаснай літоўскай літаратурнай мове, надаўшы ёй пазней арэол вельмі старажытнай мовы ў цэлым[5]. Балцкія гаворкі ў Вільні і Віленшчыне не захаваліся да нашага часу, бо яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага выцеснены або заменены славянскімі гаворкамі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads