Максім Уладзіміравіч Шышлоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Шышлоў (нар. 17 лютага 1996, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Старт» з Рыманава (у арэндзе з «Космаса»).

Хуткія факты Максім Шышлоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, у юнацкім узросце трапіў у склад гродзенскага «Нёмана». З 2015 года пачаў выступаць за дубль гродзенскага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе дубля, стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе быў трэцім брамнікам.

У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2018 года на правах арэнды перабраўся ў бабруйскую «Белшыну»[3]. Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Руслана Капанцова, аднак пазней стаў займаць месца ў асноўным складзе.

У пачатку 2019 года, пасля вяртання з арэнды, зноў стаў трэніравацца з «Нёманам». У сакавіку 2019 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з гродзенскім клубам[4]. Застаўся на сезон 2019 у складзе «Нёмана» ў якасці другога брамніка, аднак у сувязі з хваробай Сяргея Курганскага правёў першыя два матчы ў Вышэйшай лізе — супраць «Гомеля» (3:2) і салігорскага «Шахцёра» (0:3). У далейшым звычайна заставаўся ў запасе, прыцягваўся таксама да гульняў дубля.

У лютым 2020 года быў арандаваны «Слонімам-2017»[5], дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў з клубам кантракт[6]. Быў рэзервовым брамнікам, за сезон 2021 правёў 6 матчаў (5 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку Беларусі). У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[7].

У лютым 2022 года вярнуўся ў «Слонім-2017»[8]. Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[9], а ў жніўні далучыўся да «Ізалятара» з Багухвалы з пятага дывізіёна Польшчы[10]. У лютым 2023 года перабраўся ў «Старт» з Рыманава.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2017 годзе прыцягваўся да складу моладзевай зборнай Беларусі, дзе з’яўляўся другім брамнікам пасля Дзяніса Шчарбіцкага. 31 мая 2017 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную, калі ў таварыскай сустрэчы з Расіяй (0:7) выйшаў на поле ў пачатку другога тайма і быў заменены на 83-й хвіліне.

У ліпені 2017 года ў складзе другой зборнай Беларусі паехаў на міжнародны турнір у Тайланд, аднак быў трэцім брамнікам у складзе і на полі не з’яўляўся.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads