Малінаўка (Навапольскі сельсавет)
вёска ў Пухавіцкім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малі́наўка[1] (трансліт.: Malinaŭka, руск.: Малиновка; да 1920-х гг. — фальварак Казлы́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 50,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55,5 км ад Мінска, 27,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Remove ads
Назва
Казлы, другая назва фальварка Казёлкі — беларускія варыянты назвы расліны Consolida regalis.
Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва можа паходзіць ад прозвішча Казёл.
Малінаўка паходзіць ад назвы расліны, распаўсюджаны тапонім, які даваўся савецкай уладай населеным пунктам з «немілагучнай назвай».
Гісторыя
У XIX ст. было два памежныя фальваркі Казлы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, належалі да дамена Дудзічы, уласнасць Ельскіх. У 1857 годзе адышлі да дамена Замосце, уласнасць Аляксандра Ельскага. Другі варыянт назвы — Казёлкі[2]. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкай уладай у 1920-х гадах фальваркі нацыяналізаваныя, сталі пасёлкамі Малінаўка і Арэхаўка (не існуе, месцілася на паўночны захад ад Малінаўкі па дарозе на Церабель, знятая з уліку ў 1993 годзе).
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 9 жыхароў
- 1908 год — 1 двор, 5 жыхароў
- 1926 год — 10 гаспадарак, 37 жыхароў
- 1999 год — 15 жыхароў
- 2002 год — 5 двароў, 7 жыхароў
- 2010 год — 10 жыхароў
- 2012 год — 11 жыхароў
- 2019 год — 11 жыхароў
Спіс вуліц
- Цэнтральная вуліца[5]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads