Марыа Маліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мáрыа Маліна (ісп.: José Mario Molina-Pasquel y Henríquez; 19 сакавіка 1943, Мехіка, Мексіка — 7 кастрычніка 2020, Мехіка, Мексіка) — мексіканскі хімік, адзін з найбольш вядомых даследчыкаў азонавых дзірак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за работы аб ролі газападобных галагенаалканаў у памяншэнні азонавага пласта Зямлі. Ён падзяліў прэмію з Шэрвудам Роўландам і Паўлем Крутцэнам. Ён — адзін з трох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з Мексікі, разам з Альфонса Гарсіяй Роблесам і Актавіа Пасам.
Remove ads
Біяграфія
Марыа Маліна скончыў прыватную школу Institut auf dem Rosenberg у Швейцарыі, затым Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі ў 1965 годзе са ступенню бакалаўра ў хімічнай інжынерыі, далей да 1967 года вучыўся ва Універсітэце Фрайбурга (Фрайбург), а ў 1972-м скончыў дысертацыю па хіміі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Працуючы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, Маліна і Шэрвуд Роўланд паказалі небяспеку ўздзеяння галагеналканаў на азонавы пласт у стратасферы. З 2004 года Маліна працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега.
Remove ads
Зноскі
- Mario Molina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mario José Molina // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1029801800 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1029801800 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- NNDB — 2002.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads