Мелагены
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мелагены[1] або Мелягяны[2], таксама Міелаге́най[3] (літ.: Mielagėnai) — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы, на рацэ Канцярына. Адміністрацыйны цэнтр Мелагенскай сянюніі. Размешчана за 20 км на паўднёвы ўсход ад Ігналіны.
Remove ads
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ашменскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць, адносілася да маёнтка Даўгілішкі[4]. У 1772 годзе быў з фундацыі Юстыны Кубліцкай быў збудаваны касцёл на ўзор катэдральнага касцёла ў Вільні[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Літоўскай, пасля Віленскай губерні. У 1839 годзе касцёл быў адрэстаўраваны коштам Станіслава Кубліцкага, у алтарах размешчаны абразы аўтарства Вінцэнта Смакоўскага. У другой палове XIX стагоддзя мястэчка было ўва ўласнасці Караля Кубліцкага, таксама былі аднайменныя шляхецкі засценак, шляхецкі фальварак, карчма. На могілках у Мелягянах была мураваная капліца з пахаваннямі ўладальнікаў[2].
У час Першай сусветнай вайны германскія войскі 9 верасня 1915 года пачалі Свянцянскі прарыў, расійскі фронт быў разбіты, тэрыторыя занята нямецкімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У той жа час на тэрыторыі прэтэндавала Літва. У канцы 1918 года мястэчка заняла Чырвоная армія. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Неўзабаве мястэчка занялі польскія войскі. У 1920 годзе горад пад кантролем Літвы, але ў далейшым Мелагены апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920), з 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.
У выніку заходняга паходу Чырвонай арміі 1939 года Мелагены ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Аднак 1—2 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў мястэчка Літоўскай ССР.
Цягам 1941—1944 гадоў Мелагены былі пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads