Міхаіл Сяргеевіч Малінін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Сяргеевіч Малінін
Remove ads

Міхаі́л Сярге́евіч Малі́нін (16 (28) снежня 1899 года, сяло Палуціна, Галіцкі павет, Кастрамская губерня, цяпер Антропаўскі раён, Кастрамская вобласць — 24 студзеня 1960 года, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Міхаіл Сяргеевіч Малінін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Міхаіл Сяргеевіч Малінін нарадзіўся ў сяле Палуціна Галіцкага павета Кастрамской губерні, цяпер у складзе Антропаўскага раёна Кастрамской вобласці ў сям’і сялян.

Працаваў цесляром у родным сяле.

Грамадзянская вайна

З 1919 года служыў у шэрагах РСЧА.

Служыў чырвонаармейцам у 6-м запасным стралковым палку ў Кастрамской губерні, неаднаразова браў удзел у баявых аперацыях па падаўленні контррэвалюцыйных мяцяжоў і сялянскіх выступаў на тэрыторыі губерні ў гады Грамадзянскай вайны.

У 1921 годзе ўступіў у шэрагі РКП(б).

Міжваенны перыяд

У 1922 годзе скончыў 2-ю Маскоўскую пяхотную школу, а ў 1923 годзе — курсы сярэдняга камсаставу.

З 1922 па 1928 год служыў у 42-м стралковым палку Маскоўскай ваеннай акругі на пасадах камандзіра ўзвода, памагатага камандзіра роты, начальніка палкавой школы і камандзіра батальёна.

Па сканчэнню Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ ў 1931 годзе быў скіраваны ва Уральскую ваенную акругу, дзе быў прызначаны на пасаду начальніка штаба палка, у маі 1932 года — на пасаду начальніка аддзялення штаба 45-й стралковай дывізіі.

У снежні 1937 года быў пераведзены на пасаду выкладчыка тактыкі Ленінградскіх бранятанкавых курсаў удасканалення каманднага складу. З лістапада 1938 года працаваў старэйшым выкладчыкам, з красавіка 1940 года — начальнікам тактычнага цыкла курсаў. Са снежня 1939 па сакавік 1940 года быў адкамандзіраваны з курсаў на фронт Савецка-фінскай вайны, дзе ваяваў у пасады начальніка аператыўнага аддзела штаба 9-ай арміі, а потым — намесніка начальніка штаба 9-ай арміі па тыле.

У красавіку 1940 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 7-га механізаванага корпуса (Маскоўская ваенная акруга).

Пасля вайны

У ліпені 1945 г. быў прызначаны на пасаду начальніка штаба Групы савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі, 12 лістапад 1948 г. — на пасаду начальніка Галоўнага штаба — намесніка Галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі СССР. З сакавіка 1950 г. — першы намеснік, а з 1951 г. — Галоўны інспектар Савецкай Арміі. З 29 чэрвеня 1953 г. і да апошніх дзён жыцця займаў пасаду першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў СССР.

Падчас падаўлення антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі ўвосень 1956 г. прымаў непасрэдны ўдзел ў распрацоўцы і ажыццяўленні планаў савецкіх войскаў, за што атрымаў ордэн Кутузава 1-й ступені.

Remove ads

Сям’я

Першая жонка лічылася загінулай, насамрэч яна трапіла ў палон на акупаванай тэрыторыі і да 1944 года не магла даць пра сябе вестку.

Другая жонка — Надзея Рыгораўна Грэкава, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР

Зноскі

1. Малинин Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

2. Michail Malinin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Малинин Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads