Міхайла Грамыка
пісьменнік, драматург, тэатральны крытык, педагог, вучоны-геолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхайла Грамы́ка, поўнае імя Міхаіл Аляксандравіч Грамыка (31 кастрычніка (12 лістапада) 1885, в. Чорнае Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30 чэрвеня 1969, Хімкі, Маскоўская вобласць) — беларускі паэт і драматург, навуковец-геолаг, педагог.
Remove ads
Біяграфія
З роду спадчынных дваран, бацька — Аляксандр Гаўрылавіч Грамыка, фельдфебель 63-га пяхотнага Угліцкага палка, праваслаўны. Маці — Яўгенія Георгіеўна, каталічка. Ахрышчаны ў Рэчыцкай павятовай саборнай царкве. Сям’я жыла ва ўласным доме ў Магілёве на Жандармскай вуліцы.[2]
У 1905 годзе скончыў Магілёўскую гімназію, у час вучобы ўдзельнічаў у рабоце нелегальнага гуртка, які быў пад уплывам магілёўскай арганізацыі РСДРП. У 1905 годзе паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на медыцынскі факультэт, у 1906 годзе перавёўся на фізіка-матэматычны, на эксперыментальнае аддзяленне «геалогія». Удзельнічаў у маскоўскім снежаньскім паўстанні (1905). У 1906—1907 гадах уваходзіў у сялянскую арганізацыю пры Магілёўскім акруговым камітэце РСДРП. Атрымаў 27 мая 1911 года дыплом 1-й ступені[2]. Пасля заканчэння ўніверсітэта настаўнічаў у Адэсе, у прыватным камерцыйным вучылішчы Файга[2], жаночых гімназіях.

З 1917 года ўдзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі беларускіх бежанцаў «Беларускі гай», у 1920 годзе быў загадчыкам школы-інтэрната для беларусаў-бежанцаў. У 1921—1930 гадах працаваў у Інбелкульце (член прэзідыума Прыродазнаўчай секцыі, распрацоўнік геалагічнай тэрміналогіі[2]), выкладаў геалогію ў Белпедтэхнікуме, быў дацэнтам кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Іванава-Вазнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям’ёй у Мурманскую вобласць (Кіраўск, затым у 1941—1945 — Чусаў Гарадок). У 1945—1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласці і Удмурціі. Рэабілітаваны 15.11.1957. Апошнія гады жыў у Хімках.
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію у галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хіміі (з М. Азбукіным). Апублікаваў на беларускай мове падручнікі «Пачатковая геаграфія» (1923, 4 выданні), «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926).
Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі.
- «Пачатковая географія». 1928
- «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе. Частка 1. Крышталяграфія». 1926
- «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе. Частка 1. Мінералогія». 1926
Remove ads
Літаратурная творчасць
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907 годзе (пісаў спачатку на рускай мове, з 1914 — на беларускай мове). У 1922 годзе апублікаваў у часопісе «Полымя» эксперыментальную паэму «Гвалт над формай», у 1927 выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» (вершы і паэмы) і «Дзве паэмы». Аўтар п’ес «Змітрок з Высокай Буды» (1918) пра рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі, «Скарынін сын з Полацка» (паст. 1926, рукапіс не знойдзены), гісторыка-рэвалюцыйнай п’есы «Каля тэрасы» (1929, паст. 1927, у новай рэдакцыі выйшла ў 1975), «Віно бушуе» (1929), героіка-рамантычнай драмы «Над Нёманам» (паст. 1927), дзе адлюстраваў рэвалюцыйныя выступленні працоўных Заходняй Беларусі, «Воўк» (1930).
Выступаў як крытык з артыкуламі пра творчасць М. Багдановіча, пра пастаноўку «Цара Максімільяна» і інш.
Перакладаў творы Л. Талстога, У. Сасюры.
Член СП БССР з 1965. П’есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах. У 1967 годзе выдадзена «Выбранае», у 1987 — «Родная пушча» (п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты).
Аўтар успамінаў пра Я. Купалу, Я. Коласа, А. Грыневіча, пра свой удзел у рэвалюцыйных падзеях («Нас натхняў подых рэвалюцыі», 1965, апубл. 1987), «Старонак сямейнай хронікі» (1962—69, не законч., апубл. 1987).
- «Каля тэрасы». 1929
- «Дзьве паэмы». 1927
- «Плынь». 1927
Псеўданімы і крыптанімы
Псеўданімы і крыптанімы: М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г..
Выбраная бібліяграфія
- Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928);
- Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926;
- Дзве паэмы. Мн., 1927;
- Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927;
- Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975);
- Выбр. Мн., 1967;
- Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987.
Ушанаванне памяці
У 2017 годзе ў в. Чорнае (Рэчыцкі раён) адкрыта памятная дошка Міхайлу Грамыку[3].
Зноскі
- Беларусь у асобах і падзеях Праверана 8 лютага 2024.
- Галковский С. Геолог и поэт, который нашел под Речицей нефть / Станислав Галковский // Советская Белоруссия. — 2017. — 10 ноября. — С. 10
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads