Павел Фёдаравіч Тоўсцікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Фёдаравіч То́ўсцікаў[1][2] (13 (26) кастрычніка 1904 — 24 красавіка 1985) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-маёр (29.4.1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
П. Ф. Тоўсцікаў нарадзіўся ў горадзе Барысаў (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў 9 класаў школы, з 12 гадоў у вольны ад вучобы час працаваў на шклозаводзе і запалкавай фабрыцы. У 1926 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, да 1929 года праходзіў службу ў Барысаве. У 1930 годзе скончыў Кіеўскую пяхотную школу (5-е ваеннае вучылішча імя С. Каменева?[3]).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Вайну сустрэў на мяжы СССР у раёне горада Гродна на пасадзе начальніка аператыўнага аддзела 27-й Омскай стралковай дывізіі. Ваяваў на Цэнтральным, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, абароны Масквы, Курскай бітвы. Дывізія пад камандаваннем палкоўніка П. Тоўсцікава вызначылася ў баях за вызваленне Барысава, Мінска, за гарады Кёнігсберг, Пілаў, пры фарсіраванні Беразіны і Нёмана.
Пасля Перамогі П. Ф. Тоўсцікаў працягваў службу на пасадзе камандзіра дывізіі. У 1949 годзе скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу, у 1953 годзе Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генштаба Узброеных Сіл СССР. Займаў пасады ў цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. З 1957 года П. Ф. Тоўсцікаў у адстаўцы. Жыў у Маскве.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 5 ордэнаў Чырвонага Сцяга
- Ордэны Суворава 1-й і 2-й ступені
- Ордэн Кутузава 2-й ступені
- Ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- Медаль «За абарону Масквы»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- іншыя ўзнагароды
Памяць
- Ганаровы грамадзянін Барысава (1969)[3]
- Імем П. Ф. Тоўсцікава названыя вуліцы ў Барысаве[3] і Калінінградзе[4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads