Палуніцы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палуні́цы, Суніцы зялёныя[1][2] (Fragaria viridis) — невысокая кветкавая расліна сямейства ружавых від роду суніцы (Fragaria)[3].
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Суніцы зялёныя (B). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926 |
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым бурым карэнішчам, якая дасягае ў вышыню 5—20 см[3]. Сцябло тонкае, прамое, апушанае[3]. Лісце доўгачаранковае, трайчастае, па краі тупазубчастае, знізу пакрытае густымі валасінкамі; сярэдні лісцік — на кароткім чаранку, бакавыя — сядзячыя. «Вусы» кароткія ці зусім не ўтвараюцца[3]. Кветкі жаўтавата-белага колеру дыяметрам да 20 мм, двухполыя, на доўгіх кветаножках, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі ланцэтападобныя; пялёсткі акруглыя, ногцікападобныя, налягаюць адзін на аднаго; тычынкі шматлікія. Плады шарападобныя ці адваротнаяйцападобныя, жаўтавата-белыя, толькі на верхавіне чырванаватыя[3] шматарэшкі ў мясістым кветаложы, салодкія і духмяныя.
Remove ads
Распаўсюджанне
Пашыраны пераважна ў Еўропе. Растуць на поўдні Расіі, на тэрыторыі Украіны, таксама на Каўказе, у Сібіры і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку амаль паўсюдна, растуць у поймах рэк, сярод хмызняку на карэнных берагах рэк, радзей на адкрытых травяністых схілах[4].
Змяшчэнне мінеральных рэчываў

У пладах зялёных суніц змяшчаюцца наступныя рэчывы:
- * Цукры ад 4,5 да 15 %
- * Пекцінавыя рэчывы ад 1 да 1,7 %
- * Дубільныя рэчывы ад 0,16 да 0,25 % у лісці і да 9,4 % у карэнішчы.
- * Аскарбінавая кіслата да 90 мг у пладах і да 280 мг у лісці.
А таксама фоліевая, яблычная, лімонная, саліцылавая, хінная і іншыя кіслоты, каратын, эфірны алей, фітанцыды, клятчатку, солі жалеза, медзі, марганцу, цынку, хрому.
Лячэбныя ўласцівасці
Расліна аказвае мачагоннае, кроваспыняльнае, вязальнае і супрацьзапаленчае дзеянні. Ягады валодаюць супрацьзапаленчым, патагонным, антысептычным і лёгкім слабільным дзеяннем.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
- Дикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил.
- Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51—54. — 200 с. — 130 000 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads