Вестфалія (правінцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вестфа́лія (ням.: Westfalen) — правінцыя Прусіі (з 1871 года — частка адзінай Германіі). Была створана ў 1815 годзе, галоўным чынам, на тэрыторыях, атрыманых каралеўствам Прусія па выніках Венскага кангрэса, хоць некаторыя ўключаныя ў правінцыю ўладанні, напрыклад, графствы Марк і Равенсберг, належалі Гогенцолернам ужо раней. Сталіца — горад Мюнстэр. Скасавана ў 1946 годзе. Сёння гэта тэрыторыя з’яўляецца часткай ФРГ і ўваходзіць у зямлю Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Remove ads
Гісторыя
Стварэнне правінцыі
У 1815 годзе па выніках Венскага кангрэса пасля заканчэння вызваленчых войнаў тэрыторыя каралеўства Прусія (сіні колер на карце адпавядае граніцам да 1815 года) была значна павялічана (зялёным колерам адзначаны набытыя тэрыторыі). У прыватнасці, Прусіі была перададзена тэрыторыя створанага ў 1807 годзе Напалеонам марыянетачнага Каралеўства Вестфалія (нумар 16 на карце), у якое ўваходзілі ў тым ліку і землі, што раней ужо належалі Прусіі, але былі ёю страчаны па выніках Тыльзіцкага мірнага дагавора 1807 года. У прыватнасці, брандэнбургскім Гогенцолернам, з якіх паходзілі прускія каралі, належалі княства Міндэн , графства Марк, графства Равенсберг, графства Тэкленбург, Мюнстэрскае княства-біскупства, Падэрборнскае княства-біскупства, графства Лімбург і іншыя дробныя ўладанні. Акрамя іх у час Венскага кангрэса да Прусіі адышлі княства Зальм і паўднёвая частка герцагства Арэнберг. Такім чынам, тэрыторыя ўяўляла сабой сукупнасць гістарычна разрозненых зямель з рознымі эканамічнымі асновамі і традыцыямі.


У 1815/1816 гадах для лепшай арганізацыі шматлікіх нованабытых зямель у Прусіі быў уведзена правінцыйны падзел. Правінцыя Вестфалія стала адной з дзесяці створаных правінцый. Сталіцай быў выбраны горад Мюнстэр. У 1816 годзе да тэрыторыі правінцыі былі таксама далучаны землі герцагства Вестфалія, у 1817 годзе — княствы Сайн-Вітгенштэйн і Насау-Зіген.
У 1816 годзе ў правінцыі былі створаны тры адміністрацыйныя акругі:
- Адміністрацыйная акруга Мюнстэр, цэнтр — Мюнстэр
- Адміністрацыйная акруга Міндэн, цэнтр — Міндэн
- Адміністрацыйная акруга Арнсберг, цэнтр — Арнсберг
Пасля 1945 года
Пасля 1945 года тэрыторыя правінцыі ўваходзіла ў брытанскую зону акупацыі. У жніўні 1946 года па рашэнні брытанскай ваеннай адміністрацыі правінцыя Вестфалія была ліквідавана. Адначасова на яе тэрыторыі разам з часткай Рэйнскай правінцыі (Паўночны Рэйн ) была створана зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія. У 1947 годзе ў склад Паўночнага Рэйна-Вестфаліі была ўключана раней самастойная зямля Ліпэ, у выніку чаго адміністрацыйная акруга Міндэн была пашырана і ператворана ў акругу Дэтмальд. У такім выглядзе зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія ў 1949 годзе стала часткай Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
Remove ads
Геаграфія і эканоміка
Тэрыторыя правінцыі была пакрыта горнымі ланцугамі, горамі, узгоркамі, і толькі акруга Мюнстэр ляжала на раўніне. Галоўнае багацце Вестфаліі — каменны вугаль і жалеза. Самыя магутныя паклады каменнага вуглю ляжалі па Руры ў Ардэйскіх горах, таксама ў вобласці Брылона, Ольпе і ў графстве Марк. У Вестфаліі здабываліся медная і жалезная руда, серны калчадан, цынк, волава, нікель, сурма, вапняк, гіпс, мармур. Значнае месца займалі чыгунаплавільныя і машынабудаўнічыя заводы і льняная прамысловасць, якая з XIV стагоддзя засяродзілася паміж Ліпэ і Везерам. Горад Білефельд здаўна славіўся сваімі тонкімі палотнамі. Таксама ў Вестфаліі была размешчана вялікая колькасць суконных, баваўняных і шарсцяных фабрыкаў. У акрузе Арнсберг, у графстве Марк і ў Зігене была сканцэнтравана вытворчасць розных сартоў жалеза. Таксама была развіта вытворчасць чыгунных, стальных і медных вырабаў, цынкавых пласцінак і палос, ртуці, сернай кіслаты, меднага і жалезнага купарваса. Акрамя розных фабрыкатаў, з Вестфаліі вывозілі вядомую вестфальскую вяндліну і каўбасы. З гандлёвых гарадоў першае месца займалі Білефельд, Ізерлон і Дортмунд. Галоўным рынкам шэрсці лічыўся Падэрборн. Суднаходныя рэкі і густая сетка чыгунак значна садзейнічалі развіццю гандлю. Насельніцтва правінцыі па перавазе было прамысловым: у 1882 годзе 42,73 % займаліся прамысловасцю, 32,77 % — земляробствам і жывёлагадоўляй, 6,63 % — гандлем і 9,73 % знаходзіліся на асабістай службе ў прыватных асоб[1].
Remove ads
Насельніцтва

Статыстычныя даныя
Тэрыторыя правінцыі ў канцы XIX стагоддзя складала 20.195,5 км². Да 1 снежня 1885 года ў Вестфаліі пражывала 2.202.796 чалавек, сярод якіх пераважную большасць складалі немцы, якія размаўлялі на ніжненямецкай гаворцы. У 1885 годзе ў правінцыі налічвалася 1.035.895 пратэстантаў, 1.145.605 каталікоў, 4.049 прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій і 18.931 яўрэяў. Каталікі пераважалі ў акрузе Мюнстэр, а акруга Міндэн была заселена большай часткай пратэстантамі[1].
Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Вестфалія ў 1900 годзе:[2]
Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Вестфалія ў 1925 годзе:[3]
Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 49,8 % — каталікі; 47,3 % — пратэстанты; 0,1 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 0,4 % — яўрэі; 2,3 % — іншыя канфесіі[3].
Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі і асобных яе адміністрацыйных акруг станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года:[4]
Гарадское і сельскае насельніцтва
Размеркаванне насельніцтва па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў, паводле даных перапісу насельніцтва 1925 года[3] і станам на 17 мая 1939 года[4]:
Найбуйнейшымі гарадамі правінцыі Вестфалія з’яўляліся (паводле даных 1925 года):[3]
- Дортмунд — 321.743 чал.
- Бохум — 211.249 чал.
- Гельзенкірхен — 208.512 чал.
- Мюнстэр — 106.418 чал.
- Гаген — 99.736 чал.
- Бур — 99.058 чал.
- Ванэ-Айкель — 91.024 чал.
- Білефельд — 86.062 чал.
- Рэклінггаўзен — 84.518 чал.
- Ботрап — 77.315 чал.
Горад Бур у 1928 годзе быў уключаны ў межы горада Гельзенкірхен.
Remove ads
Обер-прэзідэнты

Пасада обер-прэзідэнта ўведзена ў Прусіі паводле ўказу ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэнні арганізацыі правінцыйнага кіравання (ням.: Verordnung wegen verbesserter Einrichtung der Provinzial-Behörden).
Remove ads
Зноскі
- Вестфалия, провинция Прусского королевства // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Provinz Westfalen Архівавана 4 сакавіка 2016. // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900 (ням.)
- Die Provinz Westfalen im Überblick Архівавана 23 верасня 2017. (ням.)
- Fläche und Bevölkerung der größeren Verwaltungsbezirke (S. 8), Zahl der Gemeinden und Kreise (S. 21), Bevölkerung nach Gemeindegrößenklassen (S. 22) (ням.). Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1939/40 (Digitalisat). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2019. Праверана 24 жніўня 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads