Радахразіт
мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радахразі́т, марганцавы шпат[2] — мінерал класа карбанатаў, карбанат марганцу, MnCO3.
Мае ў сабе да 61,7[2] % аксіду марганцу, дамешкі жалеза, магнію, кальцыю, цынку, кобальту.
Remove ads
Уласцівасці
Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае зярністыя, агрэгаты ныркападобнай формы, зямлістыя масы, сфераліты, канкрэцыі, нацёчныя масы, даволі рэдка — ромбаэдрычныя крышталі. Колер ружовы, шаравата-белы, зеленавата-шэры, жаўтавата-шэры, белы. Паўпразрысты, часам да празрыстага. Бляск шкляны з перламутравым адлівам. Цвёрдасць 3,5—4,5[3] па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,7 г/см³. Крохкі. У гарачай салянай кіслаце хутка раствараецца з бурным кіпеннем[3].
Remove ads
Паходжанне і радовішчы
Мае асадкавае, гідратэрмальнае, кантактна-метасаматычнае паходжанне. На зямной паверхні даволі хутка пераходзіць у магматыт і піралюзіт[3]. Радовішчы ў Германіі, Румыніі, Расіі (Заходняе Забайкалле), Францыі, ЗША, ПАР, таксама ў Крыме, Высокіх Пірынеях[3].
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнага каменя і ў ювелірнай справе. Уваходзіць у склад марганцавых руд. У Манголіі гэты камень здабываецца ў чыстым ружовым колеры, носіць назву «камень кахання» і ім упрыгожаны Палац шлюбу ва Улан-Батары[3].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads