Ракуцёўшчына
вёска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ракуцёўшчына[1] (трансліт.: Rakucioŭščyna, руск.: Ракутёвщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Месціцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 60 км ад Мінска, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.
Remove ads
Назва
У літоўскім прозвішчы Rakutis аснова Rak- пашыраная пашыральнікам -ut-[2]. Гэтая ж аснова ў балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах Rak-manas, Rak-taras[3].
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома як прыватная ўласнасць у Менскім ваяводстве Вялікім Княстве Літоўскім. У 1765 годзе вёска, 4 двары, уласнасць пана Валадзьковіча.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі: Іўкі, Ракуцёўшчына і частка вёскі Касцюшкі. У 1870 годзе маёнтак належаў памешчыку Шыманскаму. У 1897 годзе ў вёсцы 11 двароў, 81 жыхар; непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак, 1 двор, 17 жыхароў.
У пачатку XX стагоддзя вёска, 117 дзесяцін зямлі, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Побач размяшчаўся маёнтак памешчыцы Шыманскай, якая мела тут 150 дзесяцін зямлі.
У 1911 годе ў фальварку жыў і працаваў амаль два летнія месяцы беларускі паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры Максім Багдановіч.
Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[4].
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 5 двароў і загубілі 3 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы, адкуль вярнулася 5 жыхароў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 10 — у партызанскай барацьбе.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мясоцкага сельсавета[5]. Землі знаходзіліся ў калгасе «Краснае».
З 1991 года вёска ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. У 1994 годзе створаны філіял музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына».
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці

Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск). У гонар паэта Максіма Багдановіча пастаўлены мемарыяльны знак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads