Рачкі (Падляскае ваяводства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рачкі[1] (польск.: Raczki) — вёска ў Польшчы, за 15 км на паўднёвы захад ад Сувалкаў і за 100 км на поўнач да Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Рачкі. Насельніцтва 2322 чалавекі (2008).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Рачкоў пачалася ў XVI стагоддзі, калі тут была заснавана вёска Даўспуда. Гэтая мясцовасць была ў валоданні братоў Рачковічаў і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1541 годзе згадваецца царква Яна Хрысціцеля, заснаваная тут Валовічамі[2]. У дакуменце 1558 года Даўспуда Рачковіцкая згадваецца як мястэчка.
У 1682 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Рачкам прывілей на штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы на год. У 1748 годзе мястэчка перайшло да Пацаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рачкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
На 1830 год у Рачках было 204 будынкі, на 1850 год — 140. У 1903 годзе ў вёсцы была пабудавана царква-мураўёўка з фундацыі расійскага ўладальніка маёнтка Карцава.
Найноўшы час
З 1915 года да 1918 года вёска акупіравана германскімі войскамі. Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года, Рачкі апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве. У міжваенны час у вёсцы была разабрана царква-мураўёўка.
У Другую сусветную вайну з верасня 1939 года да верасня 1944 года Рачкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
- Мястэчка на старых здымках
- Рака Распуда (Даўспуда), 1915 г.
- Вуліца, 1915—18 гг.
- Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.
- Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 год — 2500 чал.; 1850 год — 2079 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2008 год — 2322 чал.
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1767—1811)
- Каталіцкія могілкі
Страчаная спадчына
- Царква Спаса Нерукатворнага (1903; мураўёўка)
Зноскі
- Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага края. — Мн., 2014. С. 70.
- Chlebowski B. Sztabin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 370.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads