Раўданы
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раўданы[1], таксама Раўдоне (літ.: Raudonė) — мястэчка ў Літве, у Юрбаркаскім раёне Таўрагскага павета, на Нёмане ля вусця Раўдоны.
Remove ads
Гісторыя

У 1337 годзе экспедыцыя тэўтонскіх братоў-рыцараў і крыжакоў пад камандаваннем багемскага караля Яна Сляпога і ніжнебаварскага герцага Генрыха XIV заснавала драўляна-земляны замак на Нёмане супроць рэшткаў Хрыстмемеля. У гонар герцага Генрыха замак назвалі па-нямецку Баербург (ням.: Bayerburg — замак баварцаў). Замак выкарыстоўвалі як ваенную базу і цэнтр забеспячэння экспедыцый у Літву або на поўнач у Жамойць.
У 1338 годзе замак беспаспяхова 22 дні трымаў у аблозе вялікі князь літоўскі Гедзімін. У 1341 годзе Гедзімін зноў аблажыў Баербург і памёр падчас гэтай аблогі. Паводле народнай легенды, дуб Гедзіміна ў парку вырас на месцы, дзе князь быў смяротна паранены. Пасля яго смерці сыны ўрэшце ўзялі Баербург.
У старабеларускай мове пісаўся як Равдоны[1].
У XVI стагоддзі замак належаў вялікаму князю літоўскаму і польскаму каралю Жыгімонту II Аўгусту. Новы замак пабудаваны на руінах старога нямецкім рыцарам Геранімам Крышпін-Кіршэнштэйнам. З таго часу замак неаднаразова перабудоўваўся. У XVIII стагоддзі ўладальнікі маёнтка Раўданы шляхціцы Алендскія герба «Равіч» нанялі літоўскага архітэктара Лаўрына Гуцэвіча для рэканструкцыі замка.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі.
Наступны ўладальнік, князь Платон Зубаў, атрымаў маёнтак у першай палове XIX стагоддзя і яго сям’я зноў перабудавала замак, наняўшы архітэктара Чэзарэ Анікіні (Cezaris Anikinis). Будынак набыў рысы псеўдагатычнай архітэктуры. Апошняй уладальніцай была Сафія Уоксел (Зубава) і яе партугальскі муж з Мадэйры, Хасэ Карлас дэ Фарыя і Кастра.
Remove ads
У культуры
Раўдонеўскі замак выступае месцам дзеяў усходнепрускай легенды, вядомай як Die weiße Jungfrau der Bayerburg («Белая дама Баербурга»)[2].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads