Рудаміна (Віленскі раён)
вёска ў Віленскім раёне Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудамі́на, часам Рудаміна́[1] (літ.: Rudamina) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Рудамінскай сянюніі. Размешчана на рацэ Рудамінка, за 12 км на поўдзень ад Вільні.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Рудаміну датуецца 1377 годам. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
У XIX стагоддзі ўладанне Тышкевічаў, адносілася да маёнтка Немеж[2].
На 1866 год у Рудаміне было 16 будынкаў. У 1877 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудаміна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
У 1920 годзе Рудаміна апынулася ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Рудаміна занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 281 чал., з іх 235 каталікоў, 26 праваслаўных і 20 іўдзеяў; 1881 год — 201 чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 3921 чал.
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1909)
- Могілкі: каталіцкі, старыя праваслаўныя
- Царква Святога Мікалая (XVIII ст.), помнік драўлянага дойлідства
- Спаса-Праабражэнская царква (1877; мураўёўка)
Галерэя
- Краявіды Рудаміны
- Касцёл
- Інтэр’ер касцёла
- Мікольская царква
- Царква-мураўёўка
Вядомыя асобы
- Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (каля 1595—1632) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, місіянер у Кітаі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads