Русэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русэ (балг.: Русе, турэцк.: Rusçuk — Рушчук) — пяты па велічыні горад Балгарыі. Насельніцтва 166 056 жыхароў. Адзін з асноўных прамысловых і транспартных цэнтраў краіны, галоўны яе порт на Дунаі; паміж Русэ і Джурджу (Румынія) пракладзены чыгуначны і аўтадарожны мост.
Remove ads
Гісторыя
У I ст. н.э. пры імператары Веспасіяне тут былі пабудаваны рымскае ўмацаванае паселішча і прыстань[4] (у далейшым — крэпасць і порт Сексагінта Прыста). Крэпасць знаходзілася на галоўнай дарозе з Сінгідунума да дэльты Дуная і Чорнага мора. У 250 годзе готы разбурылі яе, але ў канцы III стагоддзя рымляне яе аднавілі. У IV стагоддзі яна была разбурана зноў (гэтым разам гетамі — варварскімі фракійскімі плямёнамі, якія надыходзілі з поўначы). У IX—X стст. на руінах балгары ўзвялі крэпасць і назвалі яе Русэ. У XIII—XIV стст. горад таксама называўся Гюргава (Ёргава) ў гонар Святога Георгія Пераможца.
1388—1878
Пасля асманскага заваявання ў 1388 годзе, у XV стагоддзі паселішча, якое ў гэты час атрымала назву Рушчук, становіцца ваенна-адміністрацыйным і гандлёвым цэнтрам Асманскай імперыі. У далейшым тут была пабудавана адна са стратэгічных турэцкіх крэпасцей і Рушчук (разам з Сілістрай, Варнай і Шумлай) утварыў так званы «чатырохвугольнік» крэпасцей, якія раз’ядноўвалі землі заходняй і ўсходняй Балгарыі і фланкіравалі аперацыйныя кірункі ад Дуная да Балканаў[4].
У час руска-турэцкай вайны 1806—1812 гг. рускія войскі пасля няўдалага штурму 22 ліпеня 1810 года і аблогі ў верасні 1810 гады прымусілі турэцкі гарнізон крэпасці Рушчук да капітуляцыі[4].
22 чэрвеня 1811 года за 4 км на поўдзень ад горада адбылася бітва паміж рускай арміяй пад камандаваннем генерала М. І. Кутузава і турэцкімі войскамі везіра Ахмет-пашы, рускія войскі артылерыйскім агнём і контратакамі адбілі атакі туркаў і вымусілі іх да адыходу[4].
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Клімат
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Peristeri[d], Грэцыя (1986)[12]
Saint-Ouen-sur-Seine[d], Францыя (25 верасня 1961)[12]
Астрахань, Расія (1998)
Браціслава, Славакія (1971)[13]
Біеліна, БіГ (2009)[14]
Валгаград, Расія (11 мая 2001)[15]
Джурджу, Румынія (9 мая 2002)[12]
/
Сімферопаль, Украіна / Расія (23 верасня 2008)[16]
Трогір, Харватыя (студзень 2011)[12]
Уйбуда[d], Венгрыя (19 жніўня 2010)[12]
Хуайнань, Кітай (24 верасня 1994)[12]
Remove ads
Славутасці
- Кафедральны сабор Святога Паўла Крыжа.
- Помнік Свабоды
Вядомыя асобы
- Тодар Мінкаў (1830—1906) — балгарскі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
