Рыгор Васілевіч Канавалаў
дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Васі́левіч Канава́лаў (5 (18) жніўня 1912, в. Лагуны Гомельскага павета Магілёўскай губерні, цяпер Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 22 красавіка 1979) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Remove ads
Біяграфія
З сялян. Член КПСС (1938).
Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава ў Мінску (1939), ВПШ пры ЦК КПСС (1956).
Працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына» (1933—1934), Дзяржаўным выдавецтве БССР (1938—1941). У Вялікую Айчынную вайну на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. З 1946 года ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. З 1960 года намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры Савеце Міністраў БССР, з 1963 да 1975 года старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку.
Узнагароджаны 4 ордэнамі, медалямі.
Remove ads
Літаратура
- Канавалаў Рыгор Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 364. — 616 с.: іл., карты.
Спасылкі
- Інфармацыя з уліковай карткі ўзнагароджанага у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads