Рычард Лернер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рычард Алан Лернер (англ.: Richard Alan Lerner, 26 жніўня 1938 — 2 снежня 2021) — амерыканскі хімік-даследчык. Вядомы сваёй працай над каталітычнымі антыцеламі і камбінаторнымі бібліятэкамі антыцелаў. Лернер займаў пасаду прэзідэнта Навукова-даследчага інстытута Скрыпса з 1987 па 1 студзеня 2012 года і быў членам Інстытута хімічнай біялогіі Скагса ў Ла-Хоя, Каліфорнія.
Remove ads
Біяграфія
Лернер вырас у паўднёвай частцы Чыкага. У школьныя гады паспяхова займаўся хіміяй і барацьбой.[6] Вучыўся ў сярэдняй школе Хірша. Пасля вучобы ў Паўночна-Заходнім універсітэце Лернер атрымаў ступень доктара медыцыны ў Стэнфардскай медыцынскай школе ў 1964 годзе, затым прайшоў постдоктарскую падрыхтоўку ў Клініцы і даследчым фондзе Скрыпса (англ.: Scripps Clinic and Research Foundation).
У 1970-х гадах Лернер праводзіў даследаванні ў Вістараўскім інстытуце ў Філадэльфіі, а затым вярнуўся ў Ла-Хою, у перайменаваны Навукова-даследчы інстытут клінікі Скрыпса. У 1982 годзе быў назначаны загадчыкам кафедры малекулярнай біялогіі, а праз пяць гадоў стаў яе дырэктарам. У 1991 годзе, калі інстытут быў створаны як некамерцыйная арганізацыя, Лернер стаў яго першым прэзідэнтам.
Лернер ажаніўся з Ніколай Грын Лернер у 1981 годзе.[7] У яго трое дарослых дзяцей ад папярэдняга шлюбу з Даянай Пікет, псіхатэрапеўтам.[8]
Лернер памёр 2 снежня 2021 года ва ўзросце 83 гадоў у сваім доме ў Ла-Хоі.[9][10]
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследаванні Лернера ў галіне каталітычных антыцелаў далі метад каталізацыі хімічных рэакцый, якія лічыліся немагчымымі з выкарыстаннем класічных метадаў. Лернер быў адным з піянераў у распрацоўцы вобласці камбінаторных бібліятэк, а ў 1992 годзе разам з Сіднеем Брэнерам апублікаваў навуковую працу ў вобласці ДНК-кадзіраваных бібліятэк. Акрамя таго, Лернер кіраваў шырокімі даследаваннямі структуры бялкоў,[11] ахарактарызаваў цыс-9,10-октадэцэнамід, новы ліпідны гармон, які выклікае сон,[12] і прадставіў першыя доказы ролі азону ў хваробах чалавека.[13] У 1967 годзе Лернер адкрыў ролю анты-GBM-антыцелаў у патагенезе хваробы Гудпасчара. Па стане на 2007 год у рэзюмэ Лернера лічылася 67 патэнтаў і 403 апублікаваных навуковых артыкулы.[6]
Remove ads
Узнагароды
Рычард Лернер быў удастоены больш за 29 узнагарод і прэмій.[6] Сярод іх:
- 1978 — прэмія Parke-Davis
 - 1990 — прэмія Сан-Марына
 - 1994 — летні лектар імя Майрана Л. Бэндэра і Мюрыэл С. Бэндэр у Паўночна-Заходнім універсітэце
 - 1994 — прэмія Вольфа па хіміі (разам з П. Шульцам)
 - 1996 — вучоны года ў Каліфорніі
 - 2002 — медаль Прэзідэнта Каліфарнійскага ўніверсітэта
 - 2012 — прэмія прынцэсы Астурыйскай
 
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1991). Ганаровая ступень Ізраільскага тэхналагічнага інстытута «Тэхніён» (2001), універсітэта імя Бен-Гурыёна (2003), Атлантычнага ўніверсітэта Фларыды (2004), Оксфардскага ўніверсітэта (2007) і Уорыкскага ўніверсітэта (2010).[14]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads