Бярэзінскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярэзінскае[2], або Са́каўшчынскае[3] — вадасховішча ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці на рацэ Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана), за 11 км у напрамку на захад ад горада Валожын, каля аграгарадка Сакаўшчына. Створана ў 1937 годзе (адноўлена ў 1955) будаўніцтвам плаціны Сакаўшчынскай ГЭС[3].
Плошча паверхні вадасховішча 1,3 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 0,73 км, даўжыня берагавой лініі 5,88 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя 1,2[4] м. Аб’ём вады каля 1,5 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 249[4] млн м³. Ваганні ўзроўню вады ў сярэднім на працягу года нязначныя. Плошча вадазбору 1100 км². Вадазбор на паўднёвых схілах Ашмянскага ўзвышша[4]. Катлавіна вадасховішча выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень і з’яўляецца часткай поймы ракі. Правабярэжны схіл катлавіны стромкі, вышынёй 5—10 м, у вярхоўі да 30 м[4]. Берагі нізкія, спадзістыя і пясчаныя, у вярхоўі забалочаныя. Вадасховішча моцна зарастае (аер, рагоз, маннік, чарот, плюшчай, гарлачык жоўты і інш.)[4].
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, судак, жэрах, плотка, карась, краснапёрка і інш.
Каля вадасховішча знаходзіцца навучальная геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-65. Стан мясцовасці на 1983 г. Выданне 1986 г. (руск.)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads