Свята-Аляксандра-Неўскі сабор (Пружаны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Аляксандра-Неўскі сабор (Пружаны)map
Remove ads

Свята-Аляксандра-Неўскі сабор — праваслаўны сабор у горадзе Пружанах Брэсцкай вобласці, збудаваны ў гонар св. князя Аляксандра Неўскага. Асвячэнне адбылося 22 кастрычніка 1866 года.

Хуткія факты Свята-Аляксандра-Неўскі сабор, Краіна ...

У храме знаходзіцца абраз «Багародзіца, якая плача», які лічыцца цудадзейным.

Remove ads

Узвядзенне

У сувязі з падзеямі паўстання 1863 года царызм адводзіў вялікую ролю ў далейшай русіфікацыі края праваслаўнай царкве. На яе падтрымку было накіравана 10 % ад кошту ўсяе канфіскаванай маёмасці ўдзельнікаў паўстання. Ва ўсіх губернскіх і павятовых мястэчках былі створаны камітэты па будаўніцтве праваслаўных цэркваў. У Пружанах ён быў арганізаваны ў 1865 годзе на чале з кіраўніком горада і павета капітанам Элісам.

Вырашана было будаваць царкву ў гонар нябёснага абаронцы Расіі Святога Аляксандра Неўскага як падзяку расійскаму імператару Аляксандру II за скасаванне прыгоннага права і паншчыны. Праект стварыў гарадзенскі губернскі архітэктар Міхайлоўскі, які карыстаўся альбомам праектаў Свяцейшага Сінода. У 1864 годзе першую цагліну ў падмурак храма паклаў у дзень святых Пятра і Паўла брэсцкі епіскап, вікарый Літоўскай епархіі Ігнацій (Жалязоўскі).

Цэгла на будаўніцтва паступала бясплатна з канфіскаванага ў Валенція Швыкоўскага цагельнага завода ў Палянове, а таксама з недабудаванага касцёла. Сродкі на будоўлю збіраліся па ўсёй імперыі, а кожны сялянскі двор Пружаншчыны мусіў здаць на пабудову па 50 капеек і на адзін дзень выдзеліць на дапамогу мужчыну.

Іканастас быў створаны лепшымі майстрамі Пецярбургу Козеравым і Срабраковым паводле праекту архітэктара Сычова. Ён таксама распрацаваў нарыс бакавых ківотаў. Абразы для яго былі напісаны ў пецярбургскім Свята-Уваскрасенскім і маскоўскім Новадзявочым манастырах.

Званы для сабора былі прывезены з заводу пецярбургскага купца Пікіева. Рызніца, посуд, кнігі і іншае царкоўнае начынне падараваны маскоўскім купецтвам.

Адкрыццё храма было запланавана на верасень 1866 года да дня памяці Аляксандра Неўскага, аднак неспадзяванка змусіла перанесці ўрачыстасць на месяц: падчас транспартавання быў пашкоджаны іканастас, зроблены ў Пецярбургу, і праз шчыліны ў яго трапіла вада, таму яго давялося наноў склейваць і пакрываць пазалотай[1].

22 кастрычніка 1866 года епіскап брэсцкі Ігнацій (Жалязоўскі) асвяціў храм[2].

Remove ads

Гісторыя

Першым настаяцелем сабора стаў протаіерэй Андрэй Чарвякоўскі[3], за ім — мітрафорны протаіерэй Мікалай Жуковіч (10.01.1827—29.07.1908). Пахаваны ў капліцы на праваслаўных могілках Пружан.

У 1891 годзе сабор атрымаў у падарунак ад гарадской думы абраз са святымі, аднайменнымі членам царскай сям’і.

9 красавіка 1934 года з абразом тыпу «Укрыжаванне» адбыўся цуд: з вачэй Божай Маці пачалі капаць слёзы. З тае пары штогод 9 красавіка і ў Светлую пятніцу Велікоднага тыдню вернікі адзначаюць свята празванай цудадзейнай «Пружанскай Галгофы» (або «Багародзіцы, якая плача»).

Акрамя гэтага, сюды перанесены «Незгаральны абраз Божай Маці», які ацалеў падчас пажару ў Прачысценскай царкве ў часе Другой сусветнай вайны, а таксама «Уладзімірскі абраз Маці Божай», які абнавіўся ў аднаго з жыхароў Сланімцоў[4].

Па нямецка-савецкай вайне быў распрацаваны план забудовы Пружан, паводле якога непасрэдна ля сабора было запланавана ўзвядзенне пяціпавярховае жылое хаты. У гэтым разе вернікі былі б пазбаўленыя царкоўнага пагосту, а храм быў бы заслонены пабудовай. Супрацьстаянне вернікаў пабудове цягнулася месяц: на званіцы сабора дзяжурыла прыхаджанка Марыя Мардань, якая пачынала званіць, ледзь заўважыўшы набліжэнне будаўнічае тэхнікі. На заклік з усіх канцоў горада сыходзіўся праваслаўны люд, не даючы пачаць будаўніцтва, падаючы нават пад коўш экскаватара. Урэшце рэшт будаўніцтва жылога дома пачалося па-за межамі царкоўнага двара[1].

У 1990-я гады жыццё парафіі актывізавалася, адбыўся маштабны рамонт царквы, пабудаваная нядзельная школа, паўстаў новы чыгунны плот.

Ад студзеня 2006 года ў саборы знаходзіцца частка мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага[2].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Апсіда храму са светлавым барабанам

Помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўна-рускага стылю.

Храм — прамавугольная ў плане трохнефная базіліка, пакрытая двухсхільным дахам. Алтарная частка вышынёй 14 м 60 см з паўавальнай трох’яруснай апсідай, другі і трэці ярусы вырашаныя як ратонда. Верхні ярус — светлавы барабан з круглымі вокнамі і купалам.

Сцены аперазаныя шырокім антаблементам, раскрапаваны пілястрамі ў прасценках высокіх арачных аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах. Уваходы ў будынак з трох бакоў падкрэсленыя франтонамі.

Званіца з 9 званамі заводу пецярбургскага купца Пікіева завяршаецца купалам з навершнікам. У XXI стагоддзі — вышынная дамінанта старое часткі горада.

Ваконныя і дзвярныя праёмы з паўцыркульнымі арачнымі заканчэннямі маюць кілепадобныя абоймы.

Зала падзеленая 6 квадратнымі ў плане слупамі на 3 нефы. Цэнтральны неф, перакрыты цыліндрычным зводам, падоўжаны паўкруглай апсідай з іканастасам, спраектаваным у 1880 годзе архітэктарам Залатаровым. Бакавыя нефы перакрытыя крыжовымі зводамі.

Настаяцелі

  • Андрэй Чарвякоўскі
  • Мікалай Жуковіч
  • Флавіян (Дзмітрыюк)
  • Мікалай Уваскрасенскі
  • Іосіф Балюк (да 2007)
  • Міхаіл Наско (ад 2007)

Дзейнасць

Два прыдзелы: у імя святога Аляксандра Неўскага і ў імя абразу Божай Маці «Жываносная крыніца».

Набажэнствы ладзяцца ў пятніцы, нядзелі і святочныя дні. Дзейнічае нядзельная школа, ладзяцца катэхізацыйныя гутаркі з дарослымі, утворанае праваслаўнае сястрынства імя «Плачучага абразу Божай Маці».

Галерэя выяваў

Цікавосткі

У 19231925 гадах абавязкі рэгенту царкоўнага хору выконваў Рыгор Шырма[5].

Зноскі

  1. г. Пружаны. Собор во имя Св. блгв. Кн. Александра Невского, 1866 (руск.)(недаступная спасылка). Православие.By (29 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2015. Праверана 29 лістапада 2012.
  2. Пружаны. Собор во имя Александра Невского (руск.). Сінадальны паломніцкі аддзел Беларускай праваслаўнай царквы (11 студзеня 2012).
  3. Святыни Брестской епархии (руск.). Русский православный календарь. Приход Свято-Петропавловского собора г. Минска (29 лістапада 2011). Праверана 14 мая 2012.
  4. Священник Собора Св. Александра Невского иерей Игорь, Мрыхин. История православной церкви г. Пружаны (руск.). Средняя школа №3 г. Пружаны (28 лістапада 2001). Праверана 31 кастрычніка 2011.
  5. Евгений Днепровский.. Красный псаломщик (руск.). Гістарычная брама №1 (25) 2010 (11 студзеня 2012).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads