Смалёўка вільчатая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смалёўка вільчатая[1], Ласкаўка[2] (Siléne dichótoma) — від травяністых раслін, які адносіцца да роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Распаўсюджаная пераважна ў Нечарназёмнай і Чарназёмнай зонах пустазельная расліна (антрапахор).
Remove ads
Батанічнае апісанне


Аднагадовая або двухгадовая расліна з патоўшчаным стрыжнёвым коранем, з 1-4 простымі да моцна разгалінаваных сцебламі 30—80 см вышынёй, з 6—8 вузламі.
Прыкаранёвае лісце часам сабранае ў аформленую разетку, хутка вяне. Сцябловае лісце супраціўнае, ніжняе — звужаныя ў кароткія хвосцікі, вузкаэліптычнае да яйкападобных, з вострай верхавінай, 3,5—9 см даўжынёй і 0,5—3 см шырынёй.
Кветкі адкрываюцца ноччу, духмяныя. Суквецце — дыхазій да 3,5 см даўжынёй, двойчы — тройчы разгалінаваны, з 15—50 сядзячых кветак. Ніжнія прыкветкі аблісцвеныя, лінейна-ланцэтныя, верхнія — плёнкавыя, вузкатрохвугольныя. Кветкі, як правіла, двухполыя. Чашачка бочкападобная або званочкавая, з 10 выступаючымі зялёнымі жылкамі, з багатымі жарсткаватымі адтапыранымі валасінкамі, 11—14 мм даўжынёй, з трохкутнымі зубцамі 1,5—3,5 мм даўжынёй. Вяночак белы 17—22 мм даўжынёй, пялёсткі з глыбока двураздзельным адгінам, з невялікімі лускавінкамі-прыдаткамі. Тычынкі высунутыя з трубкі, слупкоў тры.
Каробачка яйкападобнай формы, скурыстая, 12 × 6 мм, жоўта-карычневая, з карычнева-чырвоным да шэра-чорнага пупышкападобным насеннем 1,4—1,9 × 1—1,2 мм.
Remove ads
Распаўсюджанне
Шырока распаўсюджаная ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе расліна, якая часам заносіцца ў іншыя рэгіёны, у тым ліку ў Паўночную Амерыку. Пустазельная расліна па пашах і ў пасевах шматгадовых траў, травы і бабовых.
Таксанамія
Silene dichotoma Ehrh., Naturk. 7: 144 (1792).
Сінонімы
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads