# |
Выява |
Назва |
Месцазнаходжанне |
Час стварэння |
Год дадання ў спіс |
№ |
Крытэрыі |
1 |  | Храм Апалона Эпікурэйскага ў Басах (грэч. Ναός Επικούριου Απόλλωνα) | Номы: Месенія, Трыфілія, Аркадыя | 5 ст. да н.э. | 1986 | 392 | i, ii, iii |
Вядомы храм бога лекавання і сонца быў пабудаваны ў 5 стагоддзі да н.э. у вышыні аркадыйскіх гор. Спалучае ў сябе архаічны стыль і спакой Дарычнага ордара з некаторымі смелымі архітэктурнымі асаблівасцямі[3]. |
2 |  | Руіны горада Дэльфы (грэч. Αρχαιολογικός Τόπος Δελφών) | Ном: Факіда | 6 ст. да н.э. | 1987 | 393 | i, ii, iii, iv, vi |
Пан-элінскае свяцілішча ў Дэльфах, месца аракула Апалона, духоўны цэнтр грэчаскага свету. Размешчана ў маляўнічым прыродным асяроддзі ля падножжа гары Парнас. З'яўлялася сімвалам грэчаскага культурнага адзінства з 8 стагоддзя да н.э.[4] |
3 |  | Афінскі акропаль (грэч. Ακρόπολη Αθηνών) | Ном: Афіны | 438 год да н.э. | 1987 | 404 | i, ii, iii, iv, vi |
Серыя масіўных, але ўраўнаважаных архітэктурных шэдэўраў у гармоніі з прыродным ландшафтам. Адзін з самых істотных выразаў класічнай грэчаскай эстэтыкі. Быў пабудаваны ў 5 стагоддзі да н.э. і з тых часоў аказвае глубокі ўплыў на архітэктуру ва ўсім свеце[5]. |
4 |  | Гара Афон (грэч. Άγιο Όρος) | Ном: Халкідыкі | — | 1988 | 454 | i, ii, iv, v, vi, vii |
З'яўляючыся праваслаўным духоўным цэнтрам з 1054 года, Афон карыстаецца статусам аўтаноміі з візантыйскіх часоў. «Святая гара», забароненая для ўваходу жанчын і дзяцей, з'яўляецца прызнаным мастацкім шэдэўрам. Яе школа жывапісу моцна паўплывала на праваслаўнае мастацтва[6]. |
5 |  | Манастыры Метэоры (грэч. Μετέωρα) | Горад: Каламбака Ном: Трыкала | 11—15 стагоддзі | 1988 | 455 | i, ii, iv, v, vii |
У вобласці амаль недаступных пяшчаных вяршыняў манахі сяліліся ў гэтых «нябесных калонах» з 11 стагоддзя. 24 з гэтых манастыроў былі пабудаваны, нягледзячы на неверагодныя цяжкасці, у часы адраджэння ідэалаў пустэльніцтва ў 15 стагоддзі. Фрэскі 16 стагоддзя адзначаюць ключавую стадыю ў развіцці пост-візантыйскага жывапісу[7]. |
6 |  | Ранехрысціянскія і візантыйскія помнікі горада Салонікі: (грэч. Παλαιοχριστιανικά και Βυζαντινά Μνημεία της Θεσσαλονίκης) * Базіліка Святога Дзмітрыя * Храм Святой Сафіі * Царква Святых Апосталаў * Арка і грабніца Галерыя * Царква Святога Пантэлеімана * Панагія Халкеён * Царква Святога Мікалая Арфаноса * Базіліка Ахірапіітас * Манастыр Латомас * Царква Прарока Іліі | Ном: Фесалонікі | 4—15 стагоддзі | 1988 | 456 | i, ii, iv |
Заснаваныя ў 315 годзе да н.э. сталіца правінцыі і марскі порт Фесалонікі былі адным з першых месцаў распаўсюджвання хрысціянства. Пабудаваныя на працягу доўгага перыяду з 4 па 15 стагоддзе цэрквы ўяўляюць сабой дыяхранічны тыпалагічны шэраг, які меў значны ўплыў у Візантыйскай Імперыі[8]. |
7 |  | Археалагічныя помнікі Эпідаўра (грэч. Αρχαιολογικός τόπος Επιδαύρου) | Ном: Аргаліда | 4 ст. да н.э. | 1988 | 491 | i, ii, iii, iv, vi |
Асноўныя помнікі, у прыватнасці храм Асклепія, бога медыцыны, і тэатр, пабудаваныя ў 4 стагоддзі да н.э., лічацца аднымі з самых чыстых шэдэўраў грэчаскай архітэктуры. Горад з старажытнымі храмамі і бальнічнымі будынкамі, прысвечанымі ў асноўным гаючым багам, забяспечвае каштоўную інфармацыю аб гаючых культах грэчаскіх і рымскіх часоў[9]. |
8 |  | Сярэднявечны Родас (горад) (грэч. Ρόδος) | Дадэканес | 1309—1523 | 1988 | 493 | ii, iv, v |
Ордэн гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага займаў горад з 1309 да 1523 года і прыступіў да пераўтварэння яго ў крэпасць, пасля чаго Родас патрапіў пад турэцкае і італьянскае панаванне. Верхні горад з Палацам Вялікіх Рыцараў, Вялікай лякарняй і вуліцай Рыцараў, з'яўляецца адным з самых прыгожых гарадскіх ансамбляў гатычнага перыяду. У Ніжнім горадзе гатычная архітэктура спалучаецца з мячэцямі, лазнямі і іншымі будынкамі асманскага перыяду[10]. |
9 |  | Руіны горада Містра (грэч. Μυστράς) | Ном: Лаконія | 1249 | 1989 | 511 | ii, iii, iv |
Сярэднявечны горад Містры, вядомы як «цуд Марэі» на здзіўленне добра захаваўся да нашых дзён. Згуляў цэнтральную ролю ў апошнія гады існавання Візантыйскай Імперыі. Пабудаваны ля падножжа гары Тайгет, з'яўляўся апошняй Візантыйскай крэпасцю, якая была захоплена Асманскай Імперыяй у 1460 годзе[11]. |
10 |  | Руіны горада Алімпія (грэч. Αρχαιολογικός Τόπος Ολυμπίας) | Ном: Эліда | 10 ст. да н.э. | 1989 | 517 | i, ii, iii, iv, vi |
Алімпія, пабудаваная на беразе ракі Алфей на Пелапанесе, была месцам правядзення старажытных Алімпійскіх гульняў з 776 года да н.э. У дадатак да шматлікіх храмаў і свяцілішчаў змяшчае рэшткі некалькіх спартыўных збудаванняў, як вядомы стадыён[12]. |
11 |  | Дэлас (грэч. Δήλος) | Архіпелаг Кіклады | 3000 гадоў да н. э. | 1990 | 530 | ii, iii, iv, vi |
Паводле грэчаскай міфалогіі з'яўляўся радзімай Апалона і Артэміды і, такім чынам, быў адным з самых важных пан-элінскіх свяцілішчаў. Святыня Апалона на Дэласе прыцягвала паломнікаў з усёй Грэцыі, робячы востраў квітнеючым гандлёвым портам[13]. |
12 |  | Візантыйскія манастыры Асіяс Лукас, Нея Моні і Манастыр Дафні (грэч. Μονή Δαφνίου, Μονή Οσίου Λουκά και Νέα Μονή Χίου) | Номы: Атыка, Цэнтральная Грэцыя, Паўночныя Эгейскія астравы | 10—12 стагоддзі | 1990 | 537 | i, iv |
Тры манастыры, геаграфічна аддаленыя адзін ад аднаго, адносяцца да аднаго тыпаграфічнага шэрагу і маюць падобныя эстэтычныя характарыстыкі. У 11 і 12 стагоддзях былі ўпрыгожаны мармурам і мазаікамі на залатым фоне, характэрнымі для «другога залатога веку візантыйскага мастацтва»[14]. |
13 |  | Руіны гарадоў Піфагарэя і Гераён на востраве Самас (грэч. Πυθαγόρειο και Ηραίο Σάμου) | Ном: Самас | 3000 гадоў да н. э. | 1992 | 595 | ii, iii |
Шматлікія цывілізацыі засялялі маленькі Эгейскі востраў Самас, недалёка да Малой Азіі, з 3 тысячагоддзя да н.э. Да сённяшняга дня засталіся рэшткі Піфагарэі, умацаванга порта з грэчаскімі і рымскімі помнікамі і захапляльным тунельным вадапровадам, і храма Геры[15]. |
14 |  | Археалагічныя раскопкі ў Вергіне (грэч. Αρχαιολογικός Χώρος των Αιγών (σημερινή ονομασία Βεργίνα)) | Ном: Іматыя | 11 ст. да н.э. | 1996 | 780 | i, iii |
Старажытны горад Эгі быў першай сталіцай каралеўства Македонія. У дадатак да манументальнага палаца, шчодра аздобленага мазаікамі і ляпнінай, месца змяшчае магільнік з больш чым 300 курганамі, адзін з якіх належыць Філіпу II Македонскаму, бацьку Аляксандра Македонскага[16]. |
15 |  | Руіны гарадоў Мікены і Тырынф (грэч. Αρχαιολογικοί χώροι των Μυκηνών και της Τίρυνθας) | Ном: Аргаліда | 15—12 ст. да н.э. | 1999 | 941 | i, ii, iii, iv, vi |
Мікены і Тырынф былі аднымі з самых важных гарадоў мікенскай Грэцыі, якая квітнела паміж 15 і 12 стагоддзямі да н.э. Ільвіныя вароты і Скарбніца Атрэя ў Мікенах былі прызнаны «выдатнымі прыкладамі творчага чалавечага генія»[17]. |
16 |  | Гістарычны цэнтр (Хору) і Манастыр Святога Іаана Багаслова на востраве Патмас | Астравы Дадэканес | X стагоддзе | 1999 | 942 | iii, iv, vi |
Лічыцца, што на невялікім востраве Патмас Святы Іаан (апостал) напісаў сваё Евангелле і Кніга Апакаліпсіс. Манастыр, прысвечаны «любімаму вучню», быў заснаваны ў 10 стагоддзі і з тых часоў з'яўляецца месцам паломніцтва і грэчаскай праваслаўнай адукацыі. Манастырскі комплекс дамінуе на востраве, а гістарычны цэнтр змяшчае шмат рэлігійных і свецкіх будынкаў[18]. |
17 |  | Стары горад Керкіры (Корфу) (грэч. Παλαιά Πόλη της Κέρκυρας) | Ном: Керкіра | 8 ст. да н.э. | 2007 | 978 | iv |
Горад Корфу пабудаваны ля ўваходу ў Адрыятычнае мора ў 8 стагоддзі да н.э. Тры фарты былі распрацаваны венецыянскімі інжэнерамі і выкарыстоўваліся на працягу чатырох стагоддзяў для абароны інтарэсаў Рэспублікі Венецыя ад Асманскай Імперыі. Фарты былі адрамантаваны і часткова перабудаваны некалькі разоў, апошні — падчас брытанскага панавання ў 19 стагоддзі. Ансамбль умацаванага порта Корфу адрозніваецца высокім узроўнем цэласнасці і аўтэнтычнасці[19]. |