Няміга (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Няміга (станцыя метро, Мінск)map
Remove ads

Нямі́га (трансліт.: Niamiha) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца на Аўтазаводскай лініі.

Хуткія факты «Няміга»руск.: Немига, Дата адкрыцця ...
Remove ads

Гісторыя

Адкрыта 31 снежня 1990. Архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін, мастак Л. Хобатаў[1].

Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалагічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Мінска. Вялізарнае значэнне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзены нестандартныя канструктыўныя рашэнні па размяшчэнні тэхнічных памяшканняў станцыі, умацаванню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.

Thumb
Мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе

30 мая 1999 года на выхадзе са станцыі метро ў бок праспекта Машэрава (цяпер Пераможцаў) адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі 53 чалавекі, а яшчэ звыш 250 пацярпелі. 8 ліпеня на месцы трагедыі адкрыты мемарыял ахвярам.

Remove ads

Размяшчэнне

Станцыя размешчана ў гістарычным цэнтры горада і названа па назве ракі Нямігі, з якой звязаны першы летапісны ўспамін пра Мінск, і аднайменнай вуліцы. Побач размешчаны старадаўнія раёны горада — Верхні горад, Траецкае прадмесце, Ракаўскае прадмесце. Тут стаяць адноўленая па чарцяжах XVIII стагоддзя Мінская ратуша, Свята-Духаў сабор, Касцёл Святой Дзевы Марыі і найстарэйшы ацалелы будынак Мінска — Свята-Петрапаўлаўскі сабор, пабудаваны ў 1613 годзе. Да будаўніцтва метро на месцы станцыі праводзіліся археалагічныя раскопкі.

Remove ads

Архітэктура

Архітэктурна-мастацкае рашэнне падпарадкавана гістарычнай значнасці месца размяшчэння станцыі пры ўпадзенні ў Свіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленні інтэр’ера станцыі рэалізавана тэма «драўлянага зруба» на калонах і на сценах пероннай залы ў спалучэнні з белым мармурам. Свяцільні, нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асвятляюць ладдзю як элемент, што звязвае мінулае і сучаснасць.

Фотагалерэя

Зноскі

  1. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads