Сяргей Іванавіч Вавілаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Іванавіч Вавілаў
Remove ads

Сяргей Іванавіч Вавілаў (руск.: Серге́й Ива́нович Вави́лов; 12 (24) сакавіка 1891, Масква — 25 студзеня 1951, Масква) — савецкі фізік, заснавальнік навуковай школы фізічнай оптыкі ў СССР, акадэмік (1932) і прэзідэнт Акадэміі навук СССР (з 1945), лаўрэат Сталінскай прэміі. Ганаровы акадэмік АН БССР (1950), Пражскай, Балгарскай, Харвацкай, Індыйскай і іншых акадэмій навук[7]. Малодшы брат М. І. Вавілава, рускага вучонага-генетыка.

Хуткія факты Сяргей Іванавіч Вавілаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Thumb
С. І. Вавілаў (справа) з маці і братам М. І. Вавілавым

Сяргей Вавілаў нарадзіўся ў сям'і багатага фабрыканта абутку, галоснага Маскоўскай гарадской думы Івана Ільіча Вавілава  (руск.) (1863—1928).

Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы на Астожанцы  (руск.), затым, з 1909 года, на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта  (руск.), які скончыў у 1914 годзе[7].

Першая сусветная вайна і міжваенны час

Падчас Першай сусветнай вайны С. І. Вавілаў служыў у розных інжынерных частках. У 1914 годзе ён паступіў вальнапісаным  (руск.) у склад 25-й сапёрнага батальёна Маскоўскай ваеннай акругі[8]. На фронце Сяргей Вавілаў скончыў эксперыментальна-тэарэтычную працу пад назвай «Частоты ваганняў нагружанай антэны»[9].

З 1918 па 1932 выкладаў фізіку ў МДУ. Паралельна ў гэты ж час загадваў аддзяленнем фізічнай оптыкі ў інстытуце фізікі і біяфізікі Наркамздрава. У 1929 годзе стаў прафесарам. Таксама выкладаў у МВТУ імя Баўмана[10][11].

У 20-х гадах па ініцыятыве С. І. Вавілава пачаліся даследаванні, накіраваныя на стварэнне новых для таго часу крыніц святла — люмінесцэнтных лямпаў[7]. Затым пад яго кіраўніцтвам працы працягнуліся адначасова ў трох навуковых арганізацыях — у Фізічным інстытуце АН СССР, Дзяржаўным аптычным інстытуце і ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце  (руск.). Незадоўга да пачатку вайны, 30 мая 1941 года, на агульным сходзе АН СССР С. І. Вавілаў зрабіў даклад «Люмінесцэнтныя крыніцы святла», суправадзіўшы яго дэманстрацыяй першых узораў люмінесцэнтных лямпаў. У далейшым, у пасляваенныя гады, пры самым актыўным удзеле С. І. Вавілава пачалася іх шырокая прамысловая вытворчасць[12].

У 1932 годзе Вавілаў ўзначаліў ФІАН  (руск.), тады ж стаў навуковым кіраўніком Дзяржаўнага аптычнага інстытута  (руск.)[7].

Thumb
Прэзідэнт АН СССР С. І. Вавілаў і акадэмік А. А. Лебедзеў  (руск.) з супрацоўнікам. 1940-я

У 1940 годзе С. І. Вавілаў даведаўся пра арышт свайго брата — М. І. Вавілава. У сувязі з гэтым ён дамогся прыёму ў Молатава і Берыі з мэтай вызваліць брата з-пад арышту[13]. Аднак, М. І. Вавілаў не быў вызвалены і неўзабаве памёр у Саратаўскай турме. С. І. Вавілаў яшчэ доўга не ведаў аб долі роднага брата. Пра смерць Мікалая ён даведаўся толькі з ліста пляменніка Алега Мікалаевіча Вавілава ў 1943 годзе[14].

Вялікая Айчынная вайна

У час Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Вавілаў быў у эвакуацыі ў г. Іашкар-Але, дзе скончыў біяграфію Ісаака Ньютана, якая была ўпершыню апублікаваная ў 1943 годзе. Ён стаў ўпаўнаважаным Дзяржаўнага камітэта абароны СССР[7] і кіраваў працамі па распрацоўцы новых прыбораў для ўзбраення арміі.

У 1945 годзе С. І. Вавілаў быў абраны прэзідэнтам АН СССР[7], змяніўшы на гэтай пасадзе У. Л. Камарова. 6 сакавіка 1947 года увайшоў у першы склад вучонага савета фізіка-тэхнічнага факультэта МДУ (у далейшым — МФТІ).

Вавілаў памёр 25 студзеня 1951 года ад інфаркту міякарда. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 1).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўным напрамкам у навуцы для Сяргея Вавілава было даследаванне оптыкі, у прыватнасці з'явы люмінесцэнцыі. У 1925 годзе Сяргей Вавілаў сумесна з В. Л. Леўшын  (руск.) правёў шэраг досведаў, падчас якіх было выяўлена памяншэнне паказчыка паглынання  (руск.) ўранавага шкла пры вялікіх інтэнсіўнасцях святла. Назіраны эфект лёг у аснову нелінейнай оптыкі[15].

Ён увёў паняцце квантавага выхаду люмінесцэнцыі і даследаваў залежнасць гэтага параметру ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага святла (закон Вавілава)[7]. Даследаваў з'яву палярызацыі люмінесцэнцыі, стаў заснавальнікам новага кірунку — мікраоптыкі, шмат зрабіў для развіцця нелінейнай оптыкі[7]. Разам са сваім аспірантам П. А. Чаранковым у 1934 годзе адкрыў Эфект Вавілава — Чаранкова (выпраменьванне Вавілава — Чаранкова)[7]; за гэта адкрыццё Чаранкоў ў 1958 годзе, ужо пасля смерці Вавілава, быў ганараваны Нобелеўскай прэміі[16].

Вырашыў шэраг прынцыповых пытанняў квантавай тэорыі інтэрферэнцыі. Стварыў школу савецкіх фізікаў. Распрацоўваў пытанні філасофіі прыродазнаўства, гісторыі навукі[7].

Выданныя сачыненні

• Собрание сочинений, т. 1—3. — М., 1952—1956.
• Экспериментальные основания теории относительности. — М.-Л., 1928.
• Ломоносов и русская наука. 2 изд. — М., 1947.
• Исаак Ньютон (1643—1727). 2 изд. — М.-Л., 1945.
• Микроструктура света. — М., 1950.
• Глаз и Солнце. — М., 1927, 1932 [2-е изд.], 1938 [3-е изд.], 1941 [4-е изд.], 1950 [5-е изд.], 195? [6-е изд.], 1956 [7-е изд.], 1961 [8-е изд.], 1976 [9-е изд.], 1981 [10-е изд.], 2006 [переиздание, «Амфора»]. ISBN 5-367-00060-6.
Remove ads

Грамадская дзейнасць

С. І. Вавілаў быў папулярызатарам навукі, ініцыятарам стварэння Усесаюзнага асветніцкага таварыства «Знание»  (руск.) і першым старшынёй яго праўлення; шмат у чым менавіта яго намаганнямі імя М. В. Ламаносава зацвердзілася як сімвал расійскай навукі, па яго прапанове ў структуры АН СССР быў арганізаваны Музей М. В. Ламаносава.

З 1949 галоўны рэдактар 2-га выдання ВСЭ

У 1938 годзе быў абраны дэпутатам ВС РСФСР. У 1946 і 1950 гадах абіраўся дэпутатам ВС СССР.

Узнагароды і прэміі

• Два ордэна Леніна
• Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
• Сталінская прэмія другой ступені (1943) — за навуковыя працы па фізічнай оптыцы «Тэорыя канцэнтрацыйнага тушэння флюарэсцэнцыі раствораў», «Тэорыя канцэнтрацыйнай дэпалярызацыі флюарэсцэнцыі ў растворах», «Візуальныя вымярэння квантавых флюктуацыі» (1942)
• Сталінская прэмія першай ступені (1946) — за адкрыццё і даследаванне выпраменьвання электронаў пры руху іх у рэчыве са звышсветлавой хуткасцю, вынікі якіх абагульнены і апублікаваныя ў «Працах ФІАН імя П. М. Лебедзева» (1944)
• Сталінская прэмія другой ступені (1951) — за распрацоўку люмінесцэнтных лямпаў
• Сталінская прэмія першай ступені (1952 — пасмяротна) — за навуковыя працы «мікраструктуру святла» і «Вока і Сонца» (1950)
Remove ads

Памяць

Thumb
Сорт бэзу 'Память о Вавилове' (бел.: Памяць пра Вавілава)
Remove ads

Зноскі

1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.

2. Вавилов Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 216. Праверана 28 верасня 2015.

3. Вавилов Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 216. Праверана 27 верасня 2015.

4. Sergei Iwanowitsch Wawilow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Geltman D. V. Владимир Леонтьевич Комаров: краткий биографический очерк, Vladimir Leontyevich Komarov: a short biography // Историко-биологические исследования — 2020. — Vol. 12, Iss. 4. — P. 12–37. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-14002

6. Вавилов Сергей Иванович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 98. — 737 с.
7. Сергей Иванович Вавилов, Ученые популяризаторы науки. Книги. Наука и техника
8. Левшин Л. В. Сергей Иванович Вавилов. М.: «Просвещение», 1970. — С. 115. — 158 с.
9. Шайкин В. Г. Николай Вавилов. — М.: Молодая гвардия, 2006. — 256 с.: ил. — (ЖЗЛ).
10. Дневники С.И. Вавилова.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2006. Праверана 5 верасня 2013., 1909-1951
11. С. И. Вавилов(недаступная спасылка) (руск.)
12. Сумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам.
13. БелОМО Архівавана 26 ліпеня 2013. (руск.)
14. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads