Сяргей Валянцінавіч Бандарэнка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Бандарэнка (нар. 19 мая 1994, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Зеленаград».

Хуткія факты Сяргей Бандарэнка, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў «Смаргоні», гуляючы ў 2009 годзе за дубль. Пасля далучыўся да структуры мінскага «Дынама», у 2011―2012 гадах гуляў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а пасля таго як ён спыніў існаванне ў 2012 годзе аддаваўся ў арэнды «Смаргоні» і «Бярозе-2010». У 2014 годзе далучыўся да «Смаргоні» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Першай лізе.

У ліпені 2018 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[3], дзе таксама стаў асноўным іграком. У пачатку 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў клуб. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:2). У далейшым стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і «Смаргонню», а ў сакавіку адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[4]. Па выніках сезона 2022 дапамог «Кайсару» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў клуб.

У 2023 годзе далучыўся да аматарскага клуба «Зеленаград», за які выступаў у чэмпіянаце Масквы.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads