Сяргей Уладзіміравіч Абламейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Уладзіміравіч Абламейка
Remove ads

Сяргей Уладзіміравіч Абламейка (нар. 24 верасня 1956, Воранава, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, буйны спецыяліст у галіне інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій, апрацоўкі малюнкаў і распазнавання вобразаў, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992), акадэмік міжнароднай Акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогіі (1995), акадэмік беларускай інжынернай акадэміі (1995), член-карэспандэнт (2004), а з 2009 года акадэмік акадэміі навук Беларусі. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 31 кастрычніка 2008 года.

Хуткія факты Сяргей Уладзіміравіч Абламейка, Дата нараджэння ...
Thumb
В.а. рэктара Арлоўскага дзяржаўнана ўніверсітэта Піліпенка В. В. на сустрэчы з Абламейка С. У. (2016)

28 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены з пасады рэктара БДУ[3].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых выяў». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (2016), ганаровымі граматамі адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2016), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублкі Беларусь (2016), Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ (2016), нагрудным знакам цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2016)[4].

Remove ads

Санкцыі

Пасля Плошчы 2010 Абламейка, тагачасны рэктар БДУ, быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. У сваім рашэнні ЕС адзначыў, што Абламейка нясе адказнасць за выключэнне студэнтаў з універсітэта за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 снежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г.[5]

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads