Сідра (вёска)

вёска ў Падляскім ваяводстве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сідра (вёска)map
Remove ads

Сідра (польск.: Sidra) — вёска ў Польшчы, за 18 км на поўнач ад Сакулкі, за 52 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Сідры. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Сідра.

Хуткія факты Сідра, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Землі, на якіх з’явілася Сідра, знаходзіліся ў валоданні Гаштольдаў, Галоўчынскіх, Валовічаў. У 1560-я гады Астафій Валовіч заснаваў тут кальвінскі збор. У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Сідры гарадскія правы.

У 1630 годзе Сідра перайшла ў валоданне Патоцкіх, якія перабудавалі замак пад палац. У 1704 годзе новыя ўладальнікі мястэчка Шчукі заснавалі тут каталіцкую парафію.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сідра апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.

На 1878 год у Сідры было 110 драўляных будынкаў. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сідра ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Сідру акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа[крыніца?]. У лістападзе 1939 года Сідра ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Сідру Польскай Народнай Рэспубліцы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1878 год — 920 чал.[1]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 673 чал.

Славутасці

  • Замчышча
  • Кальвінскі збор (2-я палова XVI ст., захаваліся руіны)
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)

Галерэя

Зноскі

  1. Krzywicki J. Sidra // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 482.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads