Таццяна Піліпаўна Сцяшковіч
мовазнавец, настаўнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Піліпаўна Сцяшко́віч[3] (25 снежня 1904 — 6 лістапада 1986) — настаўнік, мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1956), Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1947).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Ігумен (сучасны горад Чэрвень, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі). Скончыла прыходскую школу і два класы вышэйшага пачатковага вучылішча[4]. Вучылася ў школе другой ступені[4]. У 1921 годзе паступіла ў Чэрвеньскі педагагічны тэхнікум, а пасля яго закрыцця перавялася ў Мінскі педагагічны тэхнікум, які скончыла яго ў 1925 годзе[4]. Працавала настаўнікам у Віцебскай вобласці[4]. У 1927 годзе паступіла на 2 курс[4] літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыла яго ў 1930 годзе. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала настаўнікам у школах Беларускай ССР, у тым ліку ў Магілёве[4]. У ліпені 1941 года эваукіравалася ў Арлоўскую вобласць, дзе прабыла да лістапада 1941 года, потым пераехала ў Саратаўскую вобласць, паступіла на курсы шафёраў у Пятроўску, а пасля сканчэння іх працавала па 1943 год шафёрам Макраускаўскай МТС Фёдараўскага раёна[4]. З 1943 па 1945 год працавала завучам, выкладчыкам мовы і літаратуры ў школе[4]. У 1945 годзе па выкліку Міністэрства асветы БССР вярнулася на радзіму, працавала інспектарам Гродзенскага аблана[4]. З 1947 года і да выхаду на пенсію Т. П. Сцяшковіч у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Займала пасады старшага выкладчыка, дацэнта (з 1961 года), выконваючага абавязкі прафесара, загадчыка кафедры рускай і беларускай моў, беларускай мовы (1957—1974).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Т. П. Сцяшковіч даследавала марфалогію, дыялекталогію і гісторыю беларускай мовы; дыялектную лексіку, мову і стылістыку твораў Кандрата Крапівы і Міхася Лынькова.
Сярод апублікаванга:
- Говоры Волковыского района Гродненской области: автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Т. Ф. Стешкович. — Минск, 1954;
- Слоўнік Гродзенскай вобласці / Таццяна Сцяшковіч. — 2-е выд. папраўленае. — Смаленск : Інбелкульт, 2018. — 398, [1] с. : ил.; 22 см. 500 экз. — ISBN 978-5-00076-044-4;
- Местоимения в белорусском языке : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра филол. наук : (10.02.02) — Мн.: б.и., 1979. — 48 с.;
- З назіранняў над мовай К. Крапівы (1961);
- Мова эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні» (1965);
- Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці (1972);
- Займеннік у беларускай мове (1977).
Імя Т. П. Сцяшковіч значыцца ў спісе збіральнікаў фактычнага матэрыялу фундаментальных прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: У 5 т.» (1993—1998)[4].
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1947)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1962)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[5]
- Медаль «За працоўную адзнаку»[5]
- Залаты ганаровы знак польска-савецкай дружбы[4]
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства асветы БССР[4]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads