Цверач
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цверач[1], таксама Цвяра́чус[2] (літ.: Tverečius) — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы, на беразе возера Цверач. Адміністрацыйны цэнтр Цверацкай сянюніі. Месціцца на ўсход ад Ігналіны, каля граніцы з Беларуссю (праходзіць па Дзісне).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Цверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгусцінаў. Таго ж года тут збудавалі мураваны касцёл. Напісанне старабеларускай мовай: Тверечъ[3].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цверач увайшоў у склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштара аўгусцінаў з новым касцёлам.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Цверач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. На 1866 год тут было 18 двароў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Цверач занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі[5], з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З другой паловы сакавіка 1919 года пад кантролем Польшчы, таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва.
У 1920 годзе Цверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Цверач занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 247 чал., з іх 221 каталік, 7 старавераў і 18 іўдзеяў; 1881 год — 605 чал. (290 муж. і 315 жан.)[6]
Remove ads
Славутасці

- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1905—1925)
- Могілкі: капліца
Страчаная спадчына
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар аўгусцінаў (1662)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads