Травяная мука

корм From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Травяна́я мука́[1][2] — вітамінна-бялковы корм са штучна высушанай пры высокай тэмпературы і размолатай травяной масы.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі прыгатавання травяной мукі:

  • скошванне траў на ранніх стадыях вегетацыі (бабовых у фазе бутанізацыі, метлюжковых — у пачатку каласавання);
  • здрабненне ў сечку;
  • сушка;
  • размол у муку;
  • грануляванне.

Для атрымання травяной мукі выкарыстоўваюць бабовыя (люцэрна, віка пасяўная, канюшына, лубін кармавы, гарох, сырадэля і іншыя) і іх травасумесі з метлюжковымі (цімафееўка лугавая, авёс пасяўны, купкоўка зборная і іншыя), а таксама атаву траў і бацвінне караняплодаў. Сушаць і размолваюць травяную муку ў адмысловых агрэгатах для падрыхтоўкі травяной мукі (напрыклад, сушыльны комплекс АВМ-0,65). Для лепшага захавання караціну пры захоўванні да травяной мукі дадаюць антыаксіданты (сантахін і іншыя). Мука з маладых, добра аблісцелых траў па пажыўнасці не саступае шматлікім збожжавым кармам, пераўзыходзіць іх па паўнавартаснасці бялку, зместу мінеральных рэчываў, вітамінаў.

Травяная мука захоўвае 90—95 % пажыўных рэчываў сыравіны[1]. У 1 кг травяной мукі 0,7—0,9 кармавых адзінак[1][3]. Мае ў складзе 16—24 % страўнага пратэіну, 35—45 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў, тлушчы, мінеральныя рэчывы, карацін (200—300 мг/кг), вітаміны групы B, вітаміны С, E, K.

Травяную муку дадаюць да рацыёну сельскагаспадарчых жывёл (буйнога рагатага ската, свіней, птушак), уключаюць у склад камбікармоў. З мэтай прадухілення разбурэння вітамінаў травяную муку нельга варыць і запарваць[3].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads