Трыпутнік ланцэтны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трыпутнік ланцэтны
Remove ads

Трыпутнік ланцэтны[1] (Plantago lanceolata) — расліна сямейства Трыпутнікавыя, від роду Трыпутнік.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Трыпутнік ланцэталісты, міжперстніца, нізіперснік, нізіперсніца[2][3], міжыперсніца, трыпутнік[4][5].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 50 см, са скарочаным карэнішчам і стрыжневым коранем.

Сцябло безлісцевае. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку. Яно ланцэтнае цэльнакрайняе, з 3-5 дугападобнымі жылкамі, у ніжняй частцы ўздоўж жылак пакрыта валаскамі.

Кветкі дробныя сухія са светла-бурым адценнем, сабраныя ў густыя кароткія даўгавата-яйкападобныя каласы. Тычынкі светла-жоўтыя, у 4-5 разоў даўжэй венчыка і выдаюцца з яго.

Формула кветкі: [6]

Плод — яйкападобная тупая двугнёздавая каробачка, якая мае ў кожным гняздзе па адной насеніне. Расліна цвіце ў маі—жніўні. Паспяванне пладоў прыходзіцца на ліпень—верасень.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў Паўночным паўшар'і ў раёнах з умераным кліматам.

Расце на вільготных урадлівых глебах па мурожных і абалонных лугах, на лясных палянах, высечках і прасеках.

Хімічны склад

Надземныя часткі расліны ўтрымліваюць флаваноіды, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя. У лісці ўтрымліваюцца вугляводы і арганічныя кіслоты (фумаравая, хларагенавая, неахларагенавая, ванілінавая, ферулавая, протакатэхавая, пара-гідроксібензойная, пара-кумаравая). Насенне ўтрымлівае слізі і тлусты алей.

У каранях знойдзены лінолевая кіслата, халестэрын, сітастэрын, стыгмастэрын і кампестэрын.

Remove ads

Таксанамія

Від Трыпутнік ланцэтны ўваходзіць у род Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства   яшчэ каля 150 відаў
       
  порядок Ясноткакветныя     яшчэ Трыпутнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Трыпутнік ланцэтны
           
  яшчэ 58 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG III)
  яшчэ каля 90 родаў  
     
Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Лісце аказвае супрацьзапаленчае, болесуцішальнае і сакрэталітычнае дзеянне пры захворваннях дыхальных органаў, якія суправаджаюцца выдзяленнем густых сакрэтаў, напрыклад, пры хранічным катары лёгкіх, частым мачавыпусканні і інш. Сок са свежага лісця гэтага расліны дзейнічае змягчальна, супакойвае боль пры фурункулах, ацёках з прычыны ўдараў, укусаў насякомых і інш.

Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа: Карэнішча, лісце, перасек кветаноснага сцябла, суквецце (жаночыя кветкі наверсе, мужчынскія унізе), рэдкі ўзор суквецця толькі з жаночымі кветкамі
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 340. — 448 с. ISBN 5-7695-2656-4.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads