Трыпутнік ланцэтны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыпутнік ланцэтны[1] (Plantago lanceolata) — расліна сямейства Трыпутнікавыя, від роду Трыпутнік.
Remove ads
Назва
Трыпутнік ланцэталісты, міжперстніца, нізіперснік, нізіперсніца[2][3], міжыперсніца, трыпутнік[4][5].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 50 см, са скарочаным карэнішчам і стрыжневым коранем.
Сцябло безлісцевае. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку. Яно ланцэтнае цэльнакрайняе, з 3-5 дугападобнымі жылкамі, у ніжняй частцы ўздоўж жылак пакрыта валаскамі.
Кветкі дробныя сухія са светла-бурым адценнем, сабраныя ў густыя кароткія даўгавата-яйкападобныя каласы. Тычынкі светла-жоўтыя, у 4-5 разоў даўжэй венчыка і выдаюцца з яго.
Формула кветкі: [6]
Плод — яйкападобная тупая двугнёздавая каробачка, якая мае ў кожным гняздзе па адной насеніне. Расліна цвіце ў маі—жніўні. Паспяванне пладоў прыходзіцца на ліпень—верасень.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расце ў Паўночным паўшар'і ў раёнах з умераным кліматам.
Расце на вільготных урадлівых глебах па мурожных і абалонных лугах, на лясных палянах, высечках і прасеках.
Хімічны склад
Надземныя часткі расліны ўтрымліваюць флаваноіды, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя. У лісці ўтрымліваюцца вугляводы і арганічныя кіслоты (фумаравая, хларагенавая, неахларагенавая, ванілінавая, ферулавая, протакатэхавая, пара-гідроксібензойная, пара-кумаравая). Насенне ўтрымлівае слізі і тлусты алей.
У каранях знойдзены лінолевая кіслата, халестэрын, сітастэрын, стыгмастэрын і кампестэрын.
Remove ads
Таксанамія
Від Трыпутнік ланцэтны ўваходзіць у род Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства | яшчэ каля 150 відаў | ||||||||||||
порядок Ясноткакветныя | яшчэ Трыпутнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Трыпутнік ланцэтны | |||||||||||
яшчэ 58 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG III) |
яшчэ каля 90 родаў | ||||||||||||
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Лісце аказвае супрацьзапаленчае, болесуцішальнае і сакрэталітычнае дзеянне пры захворваннях дыхальных органаў, якія суправаджаюцца выдзяленнем густых сакрэтаў, напрыклад, пры хранічным катары лёгкіх, частым мачавыпусканні і інш. Сок са свежага лісця гэтага расліны дзейнічае змягчальна, супакойвае боль пры фурункулах, ацёках з прычыны ўдараў, укусаў насякомых і інш.
![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ||||||
Злева направа: Карэнішча, лісце, перасек кветаноснага сцябла, суквецце (жаночыя кветкі наверсе, мужчынскія унізе), рэдкі ўзор суквецця толькі з жаночымі кветкамі |
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 340. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads