Уладзімір Іванавіч Зіноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Іва́навіч Зіно́ўскі (19 лістапада 1955; г.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр эканомікі Беларусі (2014—2018).
Remove ads
Біяграфія
У 1981—1986 гадах — старшы інжынер Галоўнага ўпраўлення вылічальнай працы Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі прамысловасці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы).
У 1986—1989 гг. — намеснік начальніка Статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, намеснік начальніка Мінскай абласнога ўпраўлення статыстыкі.
У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэферэнт сектара эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых планаў эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі і знешніх сувязяў, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі, галоўны спецыяліст сектара прагназавання і аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў.
У 1992—1998 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу.
З 1998 па 2008 год займаў пасаду міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь[1].
З кастрычніка 2008 — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
27 снежня 2014 года прызначаны міністрам эканомікі Беларусі[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3].
Remove ads
Зноскі
- Зіноўскі Уладзімір Іванавіч // Звязда : газета. — 30 снежня 2010. — № 255 (26863). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2014). Праверана 28 снежня 2014.
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads