Уладзімір Іванавіч Зіноўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Іванавіч Зіноўскі
Remove ads

Уладзі́мір Іва́навіч Зіно́ўскі (19 лістапада 1955; г.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр эканомікі Беларусі (20142018).

Хуткія факты Уладзімір Зіноўскі, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 19811986 гадах — старшы інжынер Галоўнага ўпраўлення вылічальнай працы Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі прамысловасці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы).

У 1986—1989 гг. — намеснік начальніка Статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, намеснік начальніка Мінскай абласнога ўпраўлення статыстыкі.

У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэферэнт сектара эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых планаў эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі і знешніх сувязяў, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі, галоўны спецыяліст сектара прагназавання і аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў.

У 1992—1998 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу.

З 1998 па 2008 год займаў пасаду міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь[1].

З кастрычніка 2008 — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года прызначаны міністрам эканомікі Беларусі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Зіноўскі Уладзімір Іванавіч // Звязда : газета. — 30 снежня 2010. — № 255 (26863). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2014). Праверана 28 снежня 2014.
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads