Уладзімір Прэлаг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Прэлаг (басн.: Vladimir Prelog; 23 ліпеня 1906, Сараева, Боснія — 7 студзеня 1998, Цюрых) — швейцарскі хімік-арганік.
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння хімічнага факультэта Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў 1928 годзе (цяпер Вышэйшая школа хімічнай тэхналогіі) працаваў у Празе ў Лабараторыі сінтэзу тонкіх хімічных рэчываў. У 1935 вярнуўся ў Югаславію, дзе выкладаў арганічную хімію ў Заграбскім універсітэце. У 1941 пасля акупацыі Югаславіі фашысцкімі войскамі Прэлаг пераехаў у Швейцарыю. Працаваў у Канфедэратыўнай вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху; там у 1957 прыняў ад Л. Ружычка яго Лабараторыю арганічнай хіміі — адзін з буйных цэнтраў вывучэння хіміі прыродных злучэнняў і фізіялагічна актыўных рэчываў.
Remove ads
Асноўныя працы
Уладзіміру Прэлагу належаць працы па стэрэахіміі і распрацоўцы сучасных метадаў даследавання складаных арганічных злучэнняў, у тым ліку шэрагу практычна важных антыбіётыкаў.
Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па хіміі (1975) за даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый.
Зноскі
- Vladimir Prelog // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Vladimir Prelog // Brockhaus Enzyklopädie
- Прелог Владимир // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Farmaceutsko-biokemijski fakultet Sveučilište u Zagrebu - 140 godina povijesti Fakulteta Праверана 10 лістапада 2024.
- www.pas.va
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads