Хорыя Сіма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хорыя Сіма
Remove ads

Хорыя Сіма (рум.: Horia Sima, 3 ліпеня 1907 — 25 мая 1993) — вядомы румынскі палітычны дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю як другі і апошні лідар ваенізаванага фашысцкага руху «Жалезная гвардыя». Гэты рух, створаны па ўзоры гітлераўскіх штурмавікоў і СС, адыграў значную ролю ў палітычным жыцці Румыніі ў першай палове XX стагоддзя.

Хуткія факты Хорыя Сіма, 2-гі Капітанул Жалезнай гвардыі ...
Remove ads

Біяграфія

Юнацтва

Нарадзіўся 3 ліпеня 1907 года ў сям'і дырэктара ліцэя[2] каля сучаснага горада Фэгэраш у Трансільваніі, якая ў той час з'яўлялась часткай Аўстра-Венгрыі[3][4]. З маладосці ён праяўляў вялікую цікавасць да адукацыі і навукі. Скончыўшы школу імя Раду Негру ў Фэгэрашы, Хорыя працягнуў сваю адукацыю, каб стаць настаўнікам.

Пасля заканчэння вучобы Хорыя працаваў настаўнікам у школе ў Карансебешы, дзе выкладаў логіку, латынь і філасофію[5]. Яго імкненне да навуковага і інтэлектуальнага развіцця прыцягнула ўвагу яго калег і вучняў[5].

Член Жалезнай гвардыі

У кастрычніку 1927 года Хорыя Сіма ўступіў у рады Жалезнай гвардыі, тады маладога, але вельмі амбіцыйнага руху. Жалезная гвардыя прытрымівалась клерыкальных, ультранацыяналістычных і антысемітскіх поглядаў[гл. таксама: Неалегіянарызм].

Ён хутка атрымаў прызнанне і стаў кіраўніком аддзялення Жалезнай гвардыі ў Банаце. У 1930-я гады Сіма актыўна ўдзельнічаў у «хаджэннях Легіёна ў народ», мерапрыемствах, падчас якіх сябры Жалезнай гвардыі праводзілі прапаганду і займаліся арганізацыяй сялянскіх суполак[6].

У гэты перыяд часу Сіма кіраваў працай аддзялення Легіёна ў жудзеце Севярын. Ён праяўляў выдатныя арганізатарскія здольнасці, і ў 1935 годзе стаў кіраўніком аддзялення ў Тымішаары[7]. Паступова яго ўплыў у руху павялічваўся, і з вясны 1938 года ён увайшоў у калектыўнае кіраўніцтва рухам, у якім знаходзілася пяць чалавек, уключаючы Сіму. У той час лідэр Легіёна Карнэліу Зеля Кадрану адбываў турэмнае зняволенне.

Thumb
Арманд Кэлінэску, адна з жэртв тэрору легіянераў

У жніўні 1938 года Сіма застаўся адзіным высокапастаўленым функцыянерам Гвардыі, які знаходзіўся на волі. Гэтая абставіна дазволіла яму кансалідаваць кантроль над арганізацыяй. У жніўні 1938 года Сіма застаўся адзіным высокапастаўленым членам Гвардыі, які знаходзіўся на свабодзе, што дазволіла яму кансалідаваць кантроль над арганізацыяй. У тым жа годзе Караль II устанавіў у краіне асабістую дыктатуру, і забараніў усе палітычныя партыі, акрамя сваёй, Фронт нацыянальнага адраджэння.

Кароль падпісаў указ аб арышце членаў гвардыі. Па краіне пракацілася вайна рэпрэсій супраць жалезнагвардзейцаў[8]. Кадрану, па спецыяльным указе караля быў расстраляны.

У 1938 годзе, пасля смерці заснавальніка легіюну, Карнэліу Зелеа Кодряну, Сіма стаў новым лідарам руху. У пачатку 1939 года Сіма ўцёк у Трэці рэйх праз Югаславію[9]. Разам з групай румынскіх палітэмігрантаў ён планаваў дзяржаўны пераварот у Румыніі. Аднак нямецкая паліцыя выявіла змову, і значная колькасць легіянераў была арыштаваная[10]. Улетку таго ж года Сіма вярнуўся ў Румынію з мэтай арганізацыі замаху на прэм'ер-міністра Арманда Кэлінеску, які быў паспяхова здзейснены 21 верасня 1939 года.

Паводле сцвярджэнняў Іёна Джыгурту, вяртанню Сімы ў краіну і яго наступнай палітычнай кар'еры садзейнічаў кіраўнік таемнай каралеўскай паліцыі «Сігуранца» Міхаіл Марузаў, які нібыта быў яго інфарматарам і агентам. Джыгурту сцвярджаў, што Сіма ўдзельнічаў у ліквідацыі Карнэліу Кадрану і адправіўся ў Трэці рэйх для выканання шпіёнскай місіі, прыкрыўшыся ўцёкамі па палітычных матывах, але гэта не мае доказаў.

Пасля забойства Кэлінеску легіянеры ўзялі пад кантроль румынскае дзяржаўнае радыё. У чэрвені 1940 года Сіма атрымаў пасаду статс-сакратара міністэрства адукацыі ва ўрадзе Георге Тэтэрэску, але працаваў там толькі шэсць дзён, пакуль 3 ліпеня 1940 года ўрад не пайшоў у адстаўку.

Кандукэтар Румыніі

Thumb
Хорыя Сіма і Антанеску

У новым урадзе Іона Джыгурту з 4 ліпеня 1940 года Сіма заняў пасады міністра па справах культуры і рэлігіі, а таксама намесніка статс-сакратара ў міністэрстве грамадскай адукацыі. У склад урада ўвайшлі яшчэ два члены Жалезнай гвардыі. Нягледзячы на тое, што Сіма падаў у адстаўку праз чатыры дні, антысеміцкая лінія Гвардыі працягвалася на афіцыйным узроўні. 9 жніўня 1940 года былі забаронены шлюбы паміж этнічнымі румынамі і яўрэямі, а яўрэі пазбаўлены права на атрыманне адукацыі.

30 жніўня 1940 года пасля другога Венскага арбітражу і перадачы Паўночнай Трансільваніі Венгрыі кабінет Джыгурту падаў у адстаўку. Увосень 1940 года Сіма здушыў апазіцыю ў шэрагах руху, узначальваную Васілю Новяну, які падчас эміграцыі Сімы ў Германіі кіраваў Гвардыяй у Румыніі.

У ліпені 1940 года ён заняў пасаду міністра культуры і рэлігіі ў ўрадзе Іона Джыгурту, але прабыў на гэтай пасадзе ўсяго некалькі дзён. Пазней, у перыяд «нацыянал-легіянерскай дзяржавы» (1940—1941), Сіма быў намеснікам старшыні Савета Міністраў у ўрадзе Іона Антанеску.

Мяцеж супраць Антанэску

У студзені 1941 года Сіма ўзначаліў легіянерскае паўстанне супраць рэжыму Антанеску, якое прывяло да жорсткіх сутыкненняў і пагромаў у Бухарэсце. Пасля паразы паўстання, Сіма ўцёк у Германію, а затым у Іспанію, дзе пражыў да канца свайго жыцця. У 1944—1945 гадах ён узначальваў пранямецкі ўрад Румыніі ў выгнанні.

Пасляваеннае жыцце

Пасля вайны перабраўся ў Іспанію, дзе працягваў весці палітычную дзейнасць ва ўмовах шматлікіх расколаў руху. Сфармаваў “Румынскі вызваліцельны рух, як частка АБН Яраслава Сцяцько[11]. У АБН таксама ўдзельнічала БЦР Радаслава Астроўскага. Актыўна займаўся літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасцю. Непрымірымы крытык камуністычнага рэжыму ў Румыніі. Быў прысуджаны да смяротнага пакарання камуністычнымі ўладамі.

Remove ads

Як асоба

  • У Сімы была жонка, Сільвія Флора[12] (рум.: Silvia Florea, 10 лютага 1912 - 15 красавіка 1974) якая таксама займалася палітыкай. Некаторы час Сільвія ўваходзіла ў склад румынскай Рады па заступніцтве сацыяльнай дзейнасці. Аднак, калі пачалося выгнанне легіянераў з рады, яна таксама была вымушана пакінуць сваю пасаду пад ціскам Антанеску. Прынеслі супраць яе сфабрыкаванае абвінавачанне ў крадзяжы каштоўнасцяў і прыгразілі ваенным трыбуналам. Пазней выявілася, што гэтае абвінавачанне было сфальсіфікавана[13]. У верасні 1944 года яна з дапамогай легіянераў пакінула Румынію і пераехала ў Іспанію[14].
  • Хорыя Сіма быў нізкарослым чалавекам з густымі чорнымі валасамі і маленькімі, але жывымі вачыма. Ён верыў, што яго ўлада была вынікам боскага ўмяшання[15], а дзейнасць па адраджэнні Жалезнай Гвардыі лічыла святой абавязкам. Па сваёй натуры ён быў упартым, жорсткім і педантычным чалавекам. На фоне заснавальніка руху, Карнэліу Зеля Кадрану, постаць Хорыі Сімы не была настолькі прыкметнай. Ён не ўваходзіў у лік бліжэйшых паплечнікаў Кадрану і не вылучаўся асаблівымі заслугамі або якасцямі, хоць быў вельмі славалюбівым чалавекам[16].
  • Часцей за ўсё дзейнасць Хорыі Сімы гісторыкі разглядаюць у кантэксце ўплыву Нямеччыны на Румынію падчас Другой сусветнай вайны. Сіма і Іон Антонеску ненавідзелі адзін аднаго. Сіма лічыў, што Антонеску і ўрадавыя службоўцы загразлі ў карупцыі за час кіравання Караля II. Фігура Сімы карысталася пэўным даверам з боку СС і кампаній, якія фінансавалі эсэсаўцаў. Антонеску, у сваю чаргу, расцэньваў Сіму як чалавека, які пагражаў нацыянальнай бяспецы і спрабаваў падарваць давер Германіі да Румыніі. Пасля правалу легіянерскага мецяжу 1941 года, які быў прыгнечаны дзякуючы падтрымцы Германіі, аслаблены кандукатар Сіма канчаткова страціў сур'ёзны ўплыў на палітычную сцэну Румыніі. Крытыка ў дачыненні да Сімы гучала і з боку яго былых паплечнікаў, якія сядзелі з ім у Бухенвальдзе. Яны абвінавачвалі яго ў злоўжыванні паўнамоцтвамі на пасадзе "капітанула" і жаданні засяродзіць усю ўладу ва ўласных руках. Нягледзячы на выключэнне з легіянерскага руху, Сіма працягваў прапаганду ад імя Жалезнай гвардыі. У адказ на гэта група так званых "прагрэсіўных" жалезнагвардзейцаў ахрысціла прэтэнзіі Сімы на лідэрства праявай "рэакцыі, асуджанай на правал." Падобныя канфлікты прыводзілі да яшчэ большага расколу жалезнагвардзейцаў на асобныя групоўкі з уласнымі ідэалогіямі, тактыкамі і лідэрамі[17].
Remove ads

Выявы

Публіцысціка

  • Europe at the crossroads: war or capitulation?, editura "Vestitorii", München, 1955
  • The Rumanian situation after 19 years of Communist slavery and policies of the western powers, 1944-1963. A declaration by the Rumanian Legionary Movement, Rio de Janeiro, 1963
  • Hunger In Romania, 1964;
  • Articole politice, 1950-1963, 1967
  • XL anniversary of the foundation of the Rumanian legionary movement, 1927-1967. Declarations of the legionary movement concerning the fate of the free world and the tragedy of the Rumanian people,1968
  • Ce este comunismul? Madrid, editura Dacia, 1972
  • Histoire du Mouvement Légionnaire, Rio de Janeiro, 1972. (The History of the Legionary Movement, Legionary Press, 1995)
  • An interview with Horia Sima, Commander-in-chief, Legion of the Achangel Michael, Thule of Palermo, 1977
  • The Truth About The Legionary Movement
  • en The Natural World Order
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads