Цвермы

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Цвермыmap
Remove ads

Цве́рмы[1] (трансліт.: Cviermy) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Ліды. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ліда — Ліпнішкі. Чыгуначны прыпыначны пункт на лініі МаладзечнаЛіда размешчаны за 2,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.

Гісторыя

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску ў Лідскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні, у складзе Калышкаўскага сельскага таварыства, адносілася да маёнтка Касоўшчына, уласнасць памешчыка Буткевіча, 37 душ сялян мужчынскага полу. У 1909 годзе мелася 158 дзесяцін надзельнай, 72 дзесяціны набытай зямлі, 25 коней, 60 галоў буйной рагатай жывёлы.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 1940 года цэнтр Цвермаўскага сельсавета ў Лідскім раёне. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У 1954—1957 гадах вёска ў складзе Дубровенскага сельсавета. 30 жніўня 1957 года вёска перададзена ў склад Гервянікаўскага сельсавета[2]. Да 3 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсавета Лідскага раёна[3], да 11 студзеня 1966 года — у склад Жырмунскага сельсавета Воранаўскага раёна[4], да 9 верасня 1981 года — у склад Дварышчанскага сельсавета.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 130 жыхароў, 20 двароў.
  • 1909 год — 140 жыхароў.
  • 1940 год — 142 жыхары, 42 двары.
  • 1960 год — 118 жыхароў.
  • 1992 год — 30 жыхароў, 20 гаспадарак.
  • 2004 год — 16 жыхароў, 14 гаспадарак.
  • 2009 год — 8 жыхароў.
  • 2012 год — 7 жыхароў, 6 гаспадарак.
  • 2012 год — 6 жыхароў, 5 гаспадарак.

Страчаная спадчына

Thumb
Капліца
  • Каталіцкая капліца (1935).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads