Іосіп Броз Ціта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іосіп Броз Ціта
Remove ads

Іо́сіп Броз (сербахарв.: Јосип Броз, Josip Broz), партыйны псеўданім Ці́та (сербахарв.: Тито, Tito), пасля псеўданім і прозвішча злучыліся (25 мая 1892, Кумравец, Харватыя і Славонія, Аўстра-Венгрыя — 4 мая 1980, Любляна, СР Славенія, Югаславія) — лідар Югаславіі з канца Другой Сусветнай вайны да сваёй смерці (19451980), маршал (1943).

Хуткія факты Іосіп Броз Ціта, 15-ы Генеральны сакратар ЦК СКЮ ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Кумравец у аўстра-венгерскай Харватыі і Славоніі, у сям’і харвата і славенкі. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, трапіў у рускі плен. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі (уступіў у Чырвоную гвардыю). У 1920 годзе вярнуўся на радзіму, член КПЮ. У 1935—1936 гг. — у Маскве ў Камінтэрне. З 1937 г. узначальваў КПЮ.

У 1941 годзе арганізаваў супраціўленне югаславаў нямецка-фашысцкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнанні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваляла Югаславію.

Пасля вызвалення краіны — прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў. Выступіў супраць планаў савецкага кіраўніцтва стварэння Балканскай федэрацыі, што выклікала разрыў адносін паміж Югаславіяй і СССР.

З 1953 годзе — прэзідэнт краіны. Адносіны паміж СФРЮ і СССР нармалізаваліся пры М. Хрушчове. Ціта падтрымаў аднаўленне парадку ў Венгрыі ў 1956 г., але выступіў супраць аналагічнай акцыі Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакіі ў 1968.

Адзін з ініцыятараў стварэння Руха недалучэння, у якім Югаславія заняла віднае месца.

Remove ads

Зноскі

  1. Banac I. Josip Broz Tito // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Tito // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118622935 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  4. Vreme 957 - Porodica Broz_ Potomci i nasledniciJosipa Broza Tita — 2009. Праверана 26 ліпеня 2019.
  5. Svi detalji svadbe Tita i Jovanke: Venčanje koje je uzburkalo svet! — 2015. Праверана 9 красавіка 2024.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads