Чайчыцы

пасёлак у Слуцкім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ча́йчыцы[1] (трансліт.: Čajčycy, руск.: Чайчицы) — пасёлак у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачкавіцкага сельсавета. Меціцца за 19 км на захад ад Слуцка, 117 км ад Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Рэльеф раўнінны, на поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Волка (прыток ракі Морач). Транспартныя сувязі па шашы Слуцк—Брэст, якая праходзіць каля вёскі.

Кароткая вуліца блізкай да шыротнай арыентацыі забудаваная з паўднёвага боку традыцыйнымі драўлянымі сялянскімі сядзібамі[2].

Гісторыя

Чайчыцы вядомыя з 1897 года як засценак у Чапліцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 80 жыхароў. У 1917 годзе 14 двароў, 82 жыхары[2].

З лютага па снежань 1918 года акупаваныя польскім корпусам Доўбар-Мусніцкага і войскамі Германскай імперыі. Паводле Трэцяй Устаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 года ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў складзе ССРБ. У жніўні 1919 года — ліпені 1920 года і ў кастрычніку—лістападзе 1920 года акупаваныя войскамі Польшчы[2].

З 17 ліпеня 1924 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Малышэвіцкім сельсавеце. У 1926 годзе засценак, 15 двароў, 60 жыхароў. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскай, з 21 ліпеня 1935 года зноў у Слуцкай акругах. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года акупаваныя войскамі нацысцкай Германіі[2].

З 20 верасня па 8 студзеня 1954 года ў Бабруйскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў Слуцкім раёне. З 1 снежня 1959 года ў Рачкавіцкім сельсавеце. У 1970 годзе 18 жыхароў. У 1986 годзе 5 гаспадарак, 6 жыхароў[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 — 11 двароў, 80 жыхароў
  • 1917 — 14 двароў, 82 жыхары
  • 1926 — 15 двароў, 60 жыхароў
  • 1970 — 18 жыхароў
  • 1986 — 5 гаспадарак, 6 жыхароў
  • 1999 — 2 жыхары
  • 2010 — 1 жыхар[3]
  • 2012 — 2 гаспадаркі, 2 жыхары[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дзяржкартгеацэнтр.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads