Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне як самастойная краіна прымае ўдзел з 2007 года. Дэбют краіны выйшаў няўдалым, Stevan Faddy з песняй «Ajde kroči» заняў 22 месца ў паўфінале (з 28 краін). У 2004—2005 гг. краіна прымала ўдзел у складзе Сербіі і Чарнагорыі, а да 1992 — у складзе Югаславіі. У 2009 годзе Чарнагорыі не хапіла да 10 месца толькі 2-х балаў, але нават калі б Чарнагорыя і заняла б 10 месца, ёй усё роўна не ўдалося б выйсці ў фінал, таму што прафесійнае журы абрала 10-й песняй Фінляндыю. У 2014 годзе Чарнагорыя ўпершыню змагла выйсці ў фінал, але там яна заняла толькі 19 месца (ад краіны тады ўдзельнічаў Сяргей Чэткавіч). 2015 год з’яўляецца на дадзены момант лепшым для Чарнагорыі. Ад краіны ўдзельнічаў Кнэз з песняй «Adio» і прайшоў у фінал. У фінале Кнэз заняў 13 месца, набраўшы 44 бала. З 2016 года Чарнагорыя больш не змагла прайсці ў фінал.
За 2 разы ўдзелу ў фінале Чарнагорыя атрымала 81 бал, а ў паўфінале — 437 балаў.
Remove ads
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Remove ads
Гісторыя галасавання
Станам на 2019 год гісторыя галасавання Чарнагорыі выглядае наступным чынам:
Remove ads
Фотагалерэя
- Стэфан Фэддзі ў Хельсінкі Еўрабачанне 2007
- Стэфан Філіпавіч у Белградзе Еўрабачанне 2008
- Андрэа Дземіравіч у Маскве Еўрабачанне 2009
- Рамба Амадэус у Баку Еўрабачанне 2012
- гурт Who See ў Мальмё Еўрабачанне 2013
- Сяргей Чэткавіч у Капенгагене Еўрабачанне 2014
- Кнэз у Вене Еўрабачанне 2015
- Highway ў Стакгольме Еўрабачанне 2016
- Слаўко Калезіч у Кіеве Еўрабачанне 2017
- Ваня Радавановіч у Лісабоне Еўрабачанне 2018
- D mol у Тэль-Авіве Еўрабачанне 2019
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads