Югаславія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Югаславія ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне з 1961 па 1992, прапусціўшы пры гэтым конкурсы з 1977 па 1980, а таксама ў 1985. За ўсю гісторыю свайго ўдзелу Югаславія змагла аднойчы здабыць перамогу, гэта адбылося ў 1989, калі краіну прадстаўляў гурт Riva, з песняй Rock me.
Першай удзельніцай у 1961 годзе стала Ліліана Пятровіч, яна заняла на конкурсе 8-е месца. У цэлым акрамя перамогі 1989 года, лепшыя вынікі на конкурсе ад Югаславіі паказалі Лола Навакавіч у 1962, Даніэль у 1983 і гурт Novi fosili ў 1987, усе яны ў гады свайго ўдзелу занялі чацвертыя месцы.
У 1991 годзе пачаўся працэс распада Югаславіі, аб сваёй незалежнасці аб'явілі Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія і Харватыя. Што датычыцца Сербіі і Чарнагорыі, яны пагадзіліся захаваць цесны саюз, і такім чынам склалі скарочаную версію Югаславіі. Такім чынам Югаславія ў асобе Сербіі і Чарнагорыі ўдзельнічала ў конкурсе 1992 года. Гэта быў апошні югаслаўскі ўдзел.
З 1993 года Боснія і Герцагавіна, Славенія і Харватыя пачалі асобны ўдзел у конкурсе. Македонія прыядналася да конкурса ў 1998 годзе, а Сербія і Чарнагорыя (у складзе адной краіны) у 2004. Аднак потым краіна таксама распалася, і з 2007 года Сербія і Чарнагорыя прымаюць удзел у конкурсе асобна адна ад другой.
За 27 гадоў удзелу Югаславія атрымала 1013 балаў.
Remove ads
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Remove ads
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Гісторыя галасавання
Станам на 1992 год гісторыя галасавання Югаславіі выглядае наступным чынам:
Фотагалерэя
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads