Шарсцін

аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шарсці́н[1] (трансліт.: Šarscin, руск.: Шерстин) — аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыснянскага сельсавета. Насельніцтва 528 чал. (2004).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за за 18 км на паўночны захад ад Веткі, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Касцюкоўка (лінія Жлобін — Гомель), за 38[2] км у напрамку на поўнач ад Гомеля, каля ракі Сож. Палявая дарога злучае вёску з шашой Данілавічы — Ветка.

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі гарадзішча VIIIII стагоддзяў да н.э. (1 км на паўночны захад ад Шарсціна, ва ўрочышчы Гарадзішча), селішча культуры верхняга пласта Банцараўшчыны — VIVIII стагоддзяў н. э. і эпохі Русі (0,4 км на паўночны захад ад вёскі), селішча ранняга жалезнага веку (0,5 км на поўнач ад заходняй ускраіны), селішча ранняга жалезнага веку і эпохі Русі (на паўночна-ўсходняй ускраіне) і селішча эпохі неаліту (0,3 км на ўсход ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці ў глыбокай старажытнасці. Упершыню Шарсцін згадваецца ў XV ст. У 1471 годзе ён знаходзіўся ў валоданні Ю. Дранішчы, у 1560 — ротмістра Гомельскага замка К. Ленскага, на гасцінцы Рагачоў — Гомель. У 1640-х гг. Шарсцін значыцца ў інвентары Гомельскага староства. У 1752 годзе згадваецца ў актах Галоўнага Трыбунала.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шарсцін апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1785 г. мястэчка знаходзілася ў валоданні Дзерналовічаў. У 1797 годзе тут адкрылася гута. Станам на 1845 год у Шарсціне было 85 двароў. На 1848 г. існавалі аднайменныя мястэчка, 3 фальваркі і 2 вёскі. На 1860 г. — 85 двароў, драўляная праваслаўная царква Раства Багародзіцы (у 1865 г. рамантавалася). На 1881 год — 180 двароў, хлебазапасны магазін, народнае вучылішча (у 1889 — 33 навучэнцы). Паводле вынікаў перапісу 1897 г. існавалі аднайменныя мястэчка (15 двароў, школа, прыстань, цагельня, 6 крамаў, карчма), сяло (192 двары, царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, крупадзёрка, 3 кузні) і фальварак (6 двароў, капліца, вятрак, кузня). У 1899 годзе пачаў працаваць веласіпедны завод. На 1909 год — 215 двароў. 23 жніўня 1911 г. згарэлі 67 двароў, 36 гумнаў, скарбовая вінная крама і 2 дзіцяці. У 1911 годзе адкрылася пошта.

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Шарсцін увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Шарсцін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам Шарсцінскага сельсавета. У гэты час тут было 285 двароў, пошта, хата-чытальня, пачатковая школа, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, лекарскі пункт. У 1929 годзе працавалі 4 вятракі, 2 кузні, сталярная і шорная майстэрні. У 1930 годзе пачала працаваць цагельня. Станам на 1940 год у вёсцы было 293 двары, на 2004 — 230 гаспадарак. З 28 сакавіка 2023 года ў складзе Прыснянскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

Інфраструктура

У Шарсціне працуюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Планіроўка складаецца з доўгай простай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, да цэнтру якой з поўдня далучаецца кароткая простая вуліца. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу.

Вядомыя ўраджэнцы

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

  • Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Капліца Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

Памятныя мясціны

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads