Сусветная шахматная алімпіяда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́хматная алімпія́да — штодвухгадовы шахматны турнір між нацыянальнымі зборнымі краін свету, які ладзіцца пад эгідай Міжнароднай шахматнай федэрацыі. Тэрмін «алімпіяда» не мае дачынення да Алімпійскіх гульняў.

Гісторыя
Першая Алімпіяда прайшла неафіцыйна. Шахматы не былі ўключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у Парыжы, таму было вырашана зладзіць там жа асобнае шахматнае спаборніцтва. На апошні дзень неафіцыйнай алімпіяды, 20 ліпеня 1924, была створаная ФІДЭ[1].
Першая афіцыйная алімпіяда, арганізаваная ФІДЭ, адбылася ў 1927 у Лондане[2]. Да Другой сусветнай вайны спаборніцтвы праводзіліся нерэгулярна праз розныя прамежкі часу. З 1950 ладзяцца кожны два гады[2].
Remove ads
Спаборніцтвы

Браць удзел у алімпіядзе можа кожная шахматная асацыяцыя-ўдзельніца ФІДЭ[2]. Каманда можа складацца з пяці гульцоў: чатырох асноўных і аднаго запаснога[2]. З 1976 каманды гуляюць не ў кругавым турніры, а паводле швейцарскай сістэмы[2].
Алімпіяда падзяляецца на два турніры: адкрыты і жаночы чэмпіянаты. Пераможца адкрытага чэмпіянату атрымлівае пераходны кубак Гемілтана-Расела (англійскага магната Фрэдэрыкам Гемілтана-Расела для алімпіяды 1927). Пераможца жаночага чэмпіянату атрымлівае кубак Веры Менчык (названы ў гонар гэтай першай чэмпіёнкі свету).
Remove ads
Вынікі (адкрыты чэмпіянат)
* У 1976 СССР ды іншыя камуністычныя дзяржавы не ўдзельнічалі з палітычных прычын.
- З 2008 для размеркавання месцаў улічваюцца балы, набраныя ў матчы, а не на дошках. За перамогу налічваюцца 2 балы, за нічыю — 1 бал, за паразу — 0 (такім чынам, перамогі 4:0 і 2,5:1,5 даюць аднолькавую колькасць балаў).
Remove ads
Рэйтынг зборных
У табліцы прыведзены рэйтынгі каманд адкрытага турніру паводле колькасці заваяваных на алімпіядах медалёў, не ўлічваючы неафіцыйныя алімпіяды. Месцы размеркаваны паводле колькасці першых месцаў, у выпадку роўнасці — паводле колькасці другіх месцаў і г.д.
* Разам з Заходняй Германіяй.
Remove ads
Жаночая шахматная алімпіяда
Remove ads
Шахматная Алімпіяда ліставаннем
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads