Шашолы

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Шашолыmap
Remove ads

Шашолы[1], таксама Шашуо́лей[2] (літ.: Šešuoliai) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр сянюніі. Месціцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Вількаміра.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Шашолы датуецца 1334 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Старабеларускай мовай: Шешолы[3]. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартберга, у 1375 годзе лівонскі магістр Вільгельм з Урымерсгайма ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Шашолы[4].

У 1567 годзе Шашолы сталі мястэчкам, тут збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шашолы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1890 года ў Шашолах было 22 будынкі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Шашолы занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Шашолы апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1890 год — 169 чал., з іх 140 каталікоў і 29 іўдзеяў[5]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 138 чал.

Славутасці

  • Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка (1751)
  • Сядзіба (XIX—XX стагоддзі)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads