Шмуэль Шнеерсон

Хасідскі рабін, сын Цэмах-Цэдэка From Wikipedia, the free encyclopedia

Шмуэль Шнеерсон
Remove ads

Шмуэль Шнеерсон (альбо рабін Шмуэль з Любавічаў, альбо Рэбе Махараш) (29 красавіка 1834 (2 іяра 5594 года) — 14 верасня 1882 года) — артадаксальны рабін і чацвёрты рэбе (духоўны лідар) хасідскага руху Хабад-Любавічы.

Хуткія факты Шмуэль Шнеерсон, Род дзейнасці ...
Thumb
Некралог Шмуэля Шнеерсона. Ха-Меліц. 10 кастрычніка 1882 г. П8.
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства

Шмуэль Шнеерсон нарадзіўся ў Любавічах 2 іяра 5594 года (29 красавіка 1834 года) і быў сёмым сынам Менахема Мендэля Шнеерсона.

Дом Цэмах-Цэдэка не пацярпеў ад пажару 5592 года. Тым не менш, пасля гэтага пажару ён вырашыў купіць участак зямлі, на якім пабудаваў вялікі дом і таксама «бэйт хамедраш». Граф Любамірскі даручыў кіраўніку сваіх маёнткаў ахвяраваць — са сваіх лясоў — любыя дошкі і брусы, неабходныя для будаўніцтва дома Любавіцкага Рэбе. Сяляне мусілі даставіць піламатэрыялы, а будаўнікі мусілі будаваць бясплатна.

Першапачаткова Менахем Мендэль планаваў асвяціць новы дом толькі падчас свята Шавуот, але яго жонка, рэбецн Хая Мушка, вельмі хацела нараджаць у іх новым доме. Таму яна пайшла туды, як толькі пачаліся роды. Пакоі дома ніколі не выкарыстоўваліся, і таму велікодныя рэчы захоўваліся менавіта там. Сярод іх быў драўляны ложак, на якім прасейвалася мука для мацы («шмура»). У тыя часы было прынята купляць новы ложак з белага дрэва. Каля ўзгалоўя і падножжа прымацоўваліся дзве доўгія жэрдкі, на якіх пампавалі сіта ўзад і ўперад. Прасеяная мука затым падала на прасціну, якая была разаслала ўнізе. Пасля Песаха ложак выкарыстоўваўся ў звычайных хатніх мэтах. На ложак прынеслі і расклалі салому і сена, і рэбецн Хая Мушка лягла там. Калі Цэмах Цэдэк даведаўся, што адбываецца, ён хутка прыйшоў і стаяў у пакоі, тварам да сцяны, падчас усіх родаў, маліўся. Ён даручыў сваім тром старэйшым сынам — Баруху Шалому, Іехудзе Лейбу і Хаіму Шнеўру Залману — пайсці ў другі пакой і чытаць «Тэгілім». Акушэрцы даручыў спачатку пагрузіцца ў рытуальную ванну («мікву»), для ачышчэння, і потым прыняць дзіця ў рытуальнай белай ільняной тканіне, якую ён прынёс. На восьмы дзень пасля нараджэння здзейснілі абрад абразання — «брыт-міла». На гэтую падзею з’ехаліся ўсе члены сям’і на чале з рабінам Хаімам Аўраамам, сынам Альтэр Рэбэ.

Быў названы ў гонар мудраца Шмуэля з Полацка, які быў ваданосам[2].

Хасіды падкрэслівалі, што дзень яго нараджэння — гэта дзень Сфіра Тыферэт шэ-бэ Тыферэт («Выдатнае ў выдатным»)[3]

Калі Шмуэлю было сем гадоў, ён вучыўся ў другога меламеда свайго бацькі, рабіна Песаха. Ён ужо быў добра знаёмы з Хумашам і вялікай часткай Наха, і ўжо вывучаў Гемару з каментарамі Рашы і ўрыўкамі з Тасафосу. Гуляючы з сябрамі, ён паўтараў на памяць Танах.

У Цэмах-Цэдэка быў звычай экзаменаваць вучняў пачатковай школы раз на месяц. Пасля іспыту ён дарыў ім сярэбраныя манеты. Шмуэль дадаваў гэтыя манеты да свайго забеспячэння ў адзін папяровы рубель кожную пятніцу, і на гэтыя грошы купляў сефарым — рэлігійныя кнігі па духоўнаму развіццю.

Летам 5601 года Шмуэль пачаў слухаць «маамарым» па хасідызме. Калі яму было каля дзесяці гадоў, у якасці яго меламеда быў наняты праніклівы і глыбокі навуковец Рэбэ Шалом з Кейданаў. Таксама двойчы на тыдзень ягоны старэйшы брат, Ісраэль Ноах Шнеерсон, займаўся з ім, па чатыры гадзіны за сеанс.

У 5603 годзе рабіны Давід Лурыя з Быхава, Нэхемія з Дуброўна, Іцхак Айзік з Віцебска, Рабін Перац з Бешанковіч і другія прыбылі ў Любавічы, каб параіцца па пытаннях грамадскіх спраў. Рэбе Давід Лурыя ўцягнуў Шмуэля ў складаныя дэбаты аб тым, што ён вывучаў, і Шмуэль выйграў дэбаты.

Калі яму было дванаццаць гадоў, ён пачаў вывучаць Мішнаёт  (руск.). Калі вывучыў пяць парадкаў і некалькі трактатаў Сёдэр Тахарос, бацька, Цэмах-Цэдэк, казаў што да часу бар-міцвы  (руск.) трэба ведаць на памяць усе шэсць парадкаў Мішны, а таксама Танах і Танію, у дасканаласці, да апошняй літары. Адначасова ён вывучаў з бацькам тры разы на тыдзень Кесувім, а старэйшы брат Барух Шалом навучыў яго літургічным нотам для пенія Невіім і Кесувім. Гэта было ў дадатак да яго заняткаў з рабінам Шаломам з Кейданаў.

Сталасць

У 1848 годзе Шнеерсон ажаніўся з дачкой свайго брата, Хаіма Шнеўра Залмана Шнеерсона. Праз некалькі месяцаў яна памерла, і ён ажаніўся з Рыўкай, унучкай свайго дзеда Доў-Бера Шнеўры.

У яго было тры сыны, Залман Аарон, Шалом Доў-Бер (1860) і Менахем Мендэль, а таксама адна дачка, Двора Лея.[крыніца?]

Акрамя грамадскай актыўнасці, ён меў шырокія інтэлектуальныя інтарэсы. Ён валодаў некалькімі мовамі, у тым ліку лацінскай[4]. Ён шмат пісаў на розныя рэлігійныя і свецкія тэмы, і значная частка яго твораў ніколі не публікавалася і засталася толькі ў рукапісным выглядзе[4]. Ягоныя прамовы пачалі ўпершыню публікавацца пад назвай «Лікутэй Торат Шмуэль» у 1945 годзе выдавецтвам «Кехот», і да гэтага часу выйшла 12 тамоў[4].

Маці Шмуэля, рэбэцн Хая Мушка, памерла 8 тэвета 5621 (1861) года.

Пасля смерці бацькі, Цэмах-Цэдэка, ва ўзросце 77 гадоў, якая адбылася 13 нісана 5626 года (17 [29] сакавіка 1866), Шмуэль Шнеерсон узначаліў рух Хабад, нягледзячы на ​​тое, што яго старэйшыя браты заснавалі ўласныя хасідскія цэнтры — Іегуда Лейб Шнеерсон у Копысі, іншыя браты — у Лядах, Нежыне і Оўручы.

Шмуэль Шнеерсон працягваў барацьбу свайго бацькі Цэмах-Цэдэка супраць намераў улады змяніць традыцыйны лад жыцця габрэйскай супольнасці. У 1880 годзе быў падвергнуты хатняму арышту[5].

Памёр у Любавічах 13 тышрэя 5643 года (1882), пакінуўшы трох сыноў і дзвюх дачок, а яго пераемнікам стаў сын Шалом Доў-Бер[4].

Шнеерсон заклікаў да вывучэння Кабалы як перадумовы для чалавечнасці:

Чалавек, здольны зразумець седэр хішталшэлус (кабалістычныя таямніцы, якія тычацца ўзнікнення ўсяго існавання ў кожны момант) — і не робіць гэтага, — не можа лічыцца чалавекам. У кожны момант і час чалавек павінен ведаць, дзе знаходзіцца яго душа. Веданне правілаў седэр-гіштальшэлус — гэта міцва (запаведзь) і абавязак.

Remove ads

Творы

  • «Лікутэй Тора Л’Шалош Паршыёс» — разважанні, заснаваныя на першых трох паршыёс у Торы Ор Альтэр Рэбе
  • «Лікутэй Тора — Тора Шмуэль 5626—5642» (35 тамоў) — разважанні па парадку паршыяў і святаў, Вільня, 1884[6]
  • «Сэфер хасіхот Торас Шмуэль»
  • «Ігрос Кодэш» — зборнік з больш чым 70 захаваных лістоў і галахічных адказаў.

Афарызмы

"Свет кажа: «Калі не можаш падпаўзці, пералезь». Але я кажу, Лехатхіла Арыбер: «Спачатку трэба пералезці»[7].

«Бога нельга падмануць; у рэшце рэшт, іншых таксама нельга падмануць. Адзіны, каго можна падмануць, — гэта самога сябе. А падмануць дурня — гэта не вялікае дасягненне»[8].

«Чаму ты патрабуеш ад мяне? Патрабуй ад сябе! Калі будзеш працаваць і напаўняць свой розум Торай, не застанецца месца для старонніх думак! Зламай свае жаданні, і ты адчуеш вялікую асалоду ад малітвы!»[9]

Спасылкі

Знешнія спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads