Шылава (Расейнскі раён)

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Шылава (Расейнскі раён)map
Remove ads

Шылава[1] або Шыдлава[2], часам Шыдлоў[3], таксама Шы́лува (літ.: Šiluva, жам. Šėlova, раней таксама літ.: Šilava) — мястэчка ў Літве, у гістарычнай вобласці Жамойці. Цэнтр сянюніі ў Расейнскім раёне Ковенскага павета. Месціцца за 20 км на поўнач ад Расейнаў.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Шылава ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1457 годам у сувязі з будаўніцтвам Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і апосталаў Пятра і Барталамея вялікалітоўскім шляхцічам Пятром Гедыгольдавічам. Пазней мястэчка стала вядомым дзякуючы фэсту Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Напісанне старабеларускай мовай: Шилово, Шидлово[2]. Згадваецца як паселішча пры тракце з Расейнаў да Шавель.

З прыходам Рэфармацыі ў XVI стагоддзі мноства жыхароў Шылава навярнуліся ў кальвінізм, а касцёл быў разрабаваны і ўрэшце закрыты. Апошні пробашч, Ян Галубка, закапаў рэліквіі і дакументы побач з касцёлам. Паводле легенды, у 1608 годзе дзецям, якія пасвілі авечак, нібы аб’явілася Панна Марыя, паказаўшы месца, дзе закапаныя дакументы. У 1622 годзе з іх дапамогай каталікі здолелі вярнуць сабе касцёл. На месцы аб’яўлення паўстаў драўляны касцёл і стаў ладзіцца фэст, а абраз Дабраславёнай Панны Марыі з Божым Дзіцём стаў лічыцца цудадзейным. У 1786 годзе была збудавана базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая захавалася да нашага часу.

Пад уладай Расійскай імперыі

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.

За расійскім часам ў Шылаве распаўсюджвалася літаратура, якую дастаўлялі кніганошы з Прусіі, таму расійскія ўлады забаранілі святкаванне фэсту.

Найноўшы час

Thumb
Гістарычная сасна «Šnabo pypkė», 1930-я гг.
Thumb
Краявід, 1930-я гг.

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З атрыманнем незалежнасці аднавілася традыцыя правядзення фэсту. Пасля далучэння Балтыкі да СССР у 1940 годзе савецкія ўлады спрабавалі забараніць традыцыю, аднак канчаткова не здолелі гэтага зрабіць. Напрыклад, у 1979 годзе падчас пілігрымкі КДБ перакрыла ўсе дарогі да Шылавы з прычыны нібыта эпідэміі свіной чумы.

Thumb
Дом Яна Паўла II

Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1990 годзе аднавіўся і старажытны фестываль у гонар Дзевы Марыі, на які збіраліся пілігрімы з розных кутоў краіны. У 1993 годзе падчас візіту ў Літву Папа Ян Павел II пабываў у пілігрымцы да касцёлу Дзевы Марыі ў Шылаве. На дзясятую гадавіну папскага візіту была адкрытая новая ўстанова для пілігрымаў і семінарыстаў пад назвай «Дом Яна Паўла II» (літ.: Jono Pauliaus II namai).

Remove ads

Славутасці

  • Барочны касцёл нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі[lt] (1760—1786)
  • Неагатычная капліца (1912—1924)

Вядомыя асобы

Гл. таксама

  • Маці Божая Шылаўская[en]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads