Эліэль Саарынен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эліэль Саарынен
Remove ads

Готліб Эліэль Саарынен (фінск.: Gottlieb Eliel Saarinen; 20 жніўня 1873, Рантасалмі, Фінляндыя — 30 чэрвеня 1950, Блумфілд-Хілс, штат Мічыган, ЗША) — фінскі архітэктар і дызайнер, заснавальнік стылю нацыянальны рамантызм у фінскай архітэктуры.

Хуткія факты Эліэль Саарынен, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё

Частку дзяцінства правёў у вёсцы Шпанькова пад Гатчынай, Санкт-Пецярбургская губерня, дзе настаяцелем лютэранскага прыходу служыў яго бацька, Юха Саарынен. Вучыўся ў Гатчынскай прагімназіі. У 1893—97 вучыўся ў Гельсінгфорсе (Хельсінкі) ва Універсітэце (жывапісу) і ў Політэхнічным інстытуце (архітэктуры). З 1903 па 1923 гады жыл на ўласнай віле Вітрэск (Hvitträsk) пад Хельсінкі, першапачаткова разам са сваімі кампаньёнамі па архітэктурным бюро — Армасам Ліндгрэнам і Германам Гезеліусам. Двойчы быў жанаты, другі раз ажаніўся ў 1904 годзе з сястрой Гезеліуса — Лое. Двое дзяцей ад гэтага шлюбу — дачка Эва-Ліза і сын Эра, які пазней стаў выдатны амерыканскі архітэктар. У 1923 годзе эміграваў з сям’ёй у ЗША. Большую частку часу там пражыў на тэрыторыі ўзначаленай ім Акадэміі мастацтваў Кранбрук (Cranbrook), Блумфілд-Хілс (Bloomfield-hills), штат Мічыган.

Remove ads

Пабудовы

Thumb
Будынак вакзала ў Хельсінкі
Thumb
Павільён Фінляндыі
Thumb
Ратуша ў Ёэнсу

У складзе архітэктурнага бюро Gesellius-Lindgren-Saarinen:

Самастойныя працы:

• Канцэртная зала г. Котка, 1907. Сумесна з Г. Гезеліусам
• Жылы дом на Fredrikinkatu 18, 1907, Хельсінкі. Сумесна з Г. Гезеліусам
• Цэнтральны вакзал Хельсінкі, 19091914. Сумесна з Г. Гезеліусам і А. Ліндгрэнам. Скульптар Э. Вікстрэм.
• Чыгуначны вакзал Выбарга, 19101913. Сумесна з Г. Гезеліусам. Падарваны Чырвонай арміяй пры адступленні ў 1941 годзе. Захаваўся багажны корпус і дзве гранітныя скульптуры мядзведзяў з фасада будынка.
• Дача Вінтэра, 1909, Сортавала
• Гарадская ратуша ў Лахты, 1911
• Будынак Таварыствы ўзаемнага крэдыту, 19111912, Талін
• Царква Св. Паўла, 19131917, Тарту
• Гарадская ратуша ў Ёэнсу, 1914
• «Мармуровы палац», 1918, Хельсінкі
• Пансіён у Мункініемі, 1920, Хельсінкі
• Дзелавы будынак на Keskuskatu 1b, 1920, Хельсінкі

Пабудовы ў ЗША:

Нерэалізаваныя праекты:

Remove ads

Зноскі

1. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 23 сакавіка 2017.

2. https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/eliel-saarinen/ Праверана 6 жніўня 2020.
3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

4. (not translated to mul) Art nouveau = JugendstilISBN 978-88-6637-024-6, 978-88-6637-023-9, 978-88-6637-025-3

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads